БарысаўРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еАпытаньнеЗагрузка...
Ці задаволеныя Вы зьменамі ўмоваў дарожнага руху ў Смалявіцкім раёне на трасе Барысаў-Менск (на ўчастку з агароджай паміж палосамі руху)? Рэклама
|
Беларусь і сьвет RSSПраект рэканструкцыі Каложскай царквы павінен быць пераробленыПраект рэканструкцыі Каложскай царквы павінен быць перароблены ў адпаведнасьці з патрабаваннямі гарадзенскіх святароў , гісторыкаў і архітэктараў,якія былі супраць рэстаўрацыі ў тым выглядзе,які першапачаткова прапаноўваўся. Такое рашэнне прыняла рэспубліканская навукова-метадычная рада па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры міністэрстве культуры Беларусі.
Першапачаткова праект рэканструкцыі Каложы прадугледжваў шэраг архітэктурных зменаў, якія не спадабаліся святарам. Прыкладам, паўднёвую сцяну , што абрынулася ў Нёман, планавалася аднавіць у тым выглядзе, якім яна была ў 19 стагоддзі. Аднак навукова-метадычная рада прыняла рашэнне, паводле якога сцяна будзе мець выгляд 12 стагоддзя. Забаронена выкарыстоўваць пры рэстаўрацыі і сучасныя матэрыялы, такія , прыкладам, як газасілікатныя блёкі. І галоўнае – сцены, якія захаваліся будуць пакінутыя ў некранутым выглядзе.
Па словах айца Аляксандра Велісейчыка, будуць улічаныя і іншыя пажаданні святароў.
Рэстаўрацыйныя працы на Каложы зоймуць не менш за паўтара гады, а пачнуцца яны пасля таго, як для вернікаў пабудуюць часовую царкву, дзе на тэрмін рэстаўрацыі будуць прахводзіцца богаслужэнні.
Паводле Радыё Рацыя Рэгіянальныя навіны
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |