БарысаўРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еАпытаньнеЗагрузка...
Ці задаволеныя Вы зьменамі ўмоваў дарожнага руху ў Смалявіцкім раёне на трасе Барысаў-Менск (на ўчастку з агароджай паміж палосамі руху)? Рэклама
|
Беларусь і сьвет RSSШто Макей паабяцаў АБСЭ?Завяршыўся візыт у Менск дырэктара Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека АБСЭ Янэза Ленарчыча. Прадметам яго перамоваў з афіцыйнымі ўладамі і грамадзянскай супольнасьцю была рэформа выбарчага працэсу ў Беларусі.
Падводзячы вынікі візыту, спадар Ленарчыч адзначыў, што кіраўнік адміністрацыі прэзыдэнта Ўладзімер Макей запэўніў яго “у гатоўнасьці і палітычнай волі беларускага ўраду правесьці выбарчую рэформу, аднак такі працэс будзе ня хуткім, паступовым”. Паводле спадара Ленарчыча, БДІПЧ дапаможа правесьці зьмены ў выбарчым заканадаўстве і правапрымяняльнай практыцы, каб Беларусь адпавядала сваім абавязаньням у рамках АБСЭ.
“Я таксама падкрэсьліў на перамовах вельмі важны момант, што ў гэты працэс выбарчай рэформы павінны быць уключаныя прадстаўнікі палітычных партый і грамадзянскай супольнасьці. Неабходна, каб тыя зьмены, якія будуць унесеныя ў выбарчае заканадаўства, мелі падтрымку ўсяго насельніцтва. І каб насельніцтва мела ўпэўненасьць у зьменах, неабходны яго ўдзел у гэтым працэсе”.
Прадстаўнікі апазыцыі пакуль не атрымалі памяшканьня для сходу ініцыятыўнай групы па зборы подпісаў за зьмены выбарчага заканадаўства. Янэз Ленарчыч адзначыў:
“Я думаю, што такі працэс будзе мець месца ў Беларусі, бо свабода асацыяцый, сходаў і выказваньняў вельмі важная. І я спадзяюся, што гэта будзе рэалізавана і такая ініцыятыва адбудзецца”.
“Падчас учорашняй сустрэчы з Уладзімерам Макеем ён цікавіўся сытуацыяй, што грамадзяне Беларусі ня могуць рэалізаваць права на заканадаўчую ініцыятыву, правесьці сход ініцыятыўнай групы. Макей абяцаў далучыцца да гэтага пытаньня і паспрабаваць разабрацца. Спадар Ленарчыч заявіў, што ён не хацеў бы, каб бачылі, як ён танчыць з урадам у той час, калі грамадзяне Беларусі ня могуць сабрацца на сход”.
Адзін зь лідэраў Эўрапейскай кааліцыі Мікола Статкевіч пасьля сустрэчы з дырэктарам БДІПЧ АБСЭ заявіў:
Сёньня спадар Ленарчыч сустрэўся з сустаршынямі палітрады аб’яднаных дэмсілаў і прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасьці. У сустрэчы зь Янэзам Ленарчычам бралі ўдзел Аляксандар Мілінкевіч, Вінцук Вячорка, Анатоль Лябедзька, Мікола Статкевіч, Анатоль Ляўковіч, Сяргей Калякін, Жанна Літвіна, Віктар Карняенка, Алесь Бяляцкі і іншыя асобы.
Таксама Янэз Ленарчыч сустрэўся з кіраўніком адміністрацыі прэзыдэнта Ўладзімерам Макеем, міністрам замежных спраў Сяргеем Мартынавым, дырэктарам цэнтра заканатворчай дзейнасьці Міцкевічам і старшынёй Цэнтравыбаркаму Лідзіяй Ярмошынай. Паводле Радыё Свабода, Алесь Дашчынскі Рэгіянальныя навіны
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |