БарысаўРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еАпытаньнеЗагрузка...
Ці задаволеныя Вы зьменамі ўмоваў дарожнага руху ў Смалявіцкім раёне на трасе Барысаў-Менск (на ўчастку з агароджай паміж палосамі руху)? Рэклама
|
Беларусь і сьвет RSSНеўзабаве - лібералізацыя цэнаўтварэнняМінэканомікі плануе лібералізаваць фарміраванне гандлёвых надбавак для імпарцёраў. Аб гэтым паведаміў журналістам намеснік дырэктара дэпартамента цэнавай палітыкі, начальнік упраўлення па кантролю за выкананнем цэн і тарыфаў Мінэканомікі Беларусі Аляксандр Курыльчык.
Аляксандр Курыльчык не канкрэтызаваў, як менавіта можа быць лібералізаваны механізм фарміравання гандлёвых надбавак для імпарцёраў, вызначаны пастановай Мінэканомікі нумар 183. Ён адзначыў, што гэта пытанне будзе абмяркоўвацца. "Будзем дзейнічаць з пункту гледжання эканамічнай сітуацыі, цэнавай сітуацыі ў цэлым. Вядома, мы не прыхільнікі таго, каб усё зарэгуляваць. Павінны працаваць антыманапольныя законы", - сказаў прадстаўнік Мінэканомікі.
Ён нагадаў, што ў краіне зацверджаны план па лібералізацыі эканомікі. У ім змяшчаюцца і мерапрыемствы, якія павінна правесці Мінэканомікі ў сферы лібералізацыі цэнаўтварэння. Пры гэтым Аляксандр Курыльчык адзначыў, што сёння ў Беларусі ёсць шэраг пазіцый тавараў, цэны на якія фарміруюцца свабодна. Аднак пасля дэвальвацыі нацыянальнай валюты цэны на іх узнялі больш, чым на тавары, цэнаўтварэнне якіх рэгулюецца. "Гэта невытлумачальна", - лічыць прадстаўнік Мінэканомікі.
Пастановай Мінэканомікі нумар 183 ад 10 верасня 2008 года зацверджаны Пералік імпартуемых тавараў са свабодным цэнаўтварэннем. Гэта пастанова адмяніла больш як 20 нарматыўных прававых актаў у сферы цэнаўтварэння, у ліку якіх і пастанова нумар 179 ад 27 жніўня 2008 года, і фактычна ўстанавіла двухузроўневую сістэму фарміравання цэн на імпартныя тавары: гранічная гандлёвая надбаўка 30 працэнтаў на ўваходзе тавару, плюс надбаўка да 30 працэнтаў у руху тавару ў гандлёвай сетцы, паведамляе БЕЛТА. Паводле Радыё Рацыя Рэгіянальныя навіны
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |