БарысаўРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еАпытаньнеЗагрузка...
Ці задаволеныя Вы зьменамі ўмоваў дарожнага руху ў Смалявіцкім раёне на трасе Барысаў-Менск (на ўчастку з агароджай паміж палосамі руху)? Рэклама
|
Беларусь і сьвет RSSАбама загадаў закрыць турмуПрэзыдэнт ЗША Барак Абама загадаў на працягу году закрыць турму на ваеннай базе ў Гуантанама.
Абама распарадзіўся спыніць усе судовыя разьбіральніцтвы, якія вядуцца цяпер у Гуантанама. Напярэдадні зь ініцыятывы Абамы частка гэтых працэсаў была прыпыненая.
У Гуантанама знаходзіцца каля 250 чалавек, вінавачаных у сувязях з тэрарыстамі. Закрыцьцё турмы было адным з перадвыбарчых абяцаньняў новага прэзыдэнта.
Абама ўжо прыступіў да фармаваньня новай каманды. Сэнат ЗША на паседжаньні ў сераду зацьвердзіў кандыдатуру сэнатара-дэмакрата Гілары Клінтан на пасаду дзяржсакратара ў адміністрацыі Барака Абамы. 94 сэнатары прагаласавалі "за", 2 – "супраць".
Напярэдадні Абама паўторна прынёс прысягу. Паводле Белага Дому, прымаючы яе ў часе афіцыйнай цырымоніі ў аўторак, Абама запнуўся, таму было вырашана паўтарыць працэдуру – як сказана “з залішніх перасьцярогаў”.
Паводле Радыё Свабода Рэгіянальныя навіны
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |