БарысаўРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еАпытаньнеЗагрузка...
Ці задаволеныя Вы зьменамі ўмоваў дарожнага руху ў Смалявіцкім раёне на трасе Барысаў-Менск (на ўчастку з агароджай паміж палосамі руху)? Рэклама
|
Беларусь і сьвет RSSФранака Вячорку збілі ў бальнічнай палацеЛідэра маладзёжнай арганізацыі Партыі БНФ "Моладзь БНФ" Франака Вячорку сёння прымусова даставілі з 432-га галоўнага ваеннага клінічнага медыцынскага цэнтра Узброеных сіл, дзе ён праходзіў абследаванне з 8 студзеня, у ваенкамат Савецкага раёна Мінска.
Як паведаміў БелаПАН апазіцыйны палітык, раніцай 16 студзеня за ім у медыцынскі цэнтр на дзвюх машынах прыехалі восем супрацоўнікаў праваахоўных органаў, два з якіх былі ў міліцэйскай форме, астатнія — у цывільным.
Паводле Радыё Свабода, супрацоўнікі службы бяспекі і міліцыянты ўварваліся ў палату, у якой знаходзіўся Франак Вячорка. Яны пачалі збіваць хлопца на вачах суседзяў. Бацька Франака апавёў, што па тэлефоне каля трох хвілінаў слухаў як збівалі ягонага сына. Ён пачуў, як Франак крычаў, што яму больна і прасіў, каб яму далі магчымасць самому пайсці. Чуў таксама, як нехта з іх казаў, што выконваюць загад. Пасля чаго яго завезлі ў ваенкамат.
Радыё Рацыя
**** Раніцаю ў пятніцу у вайсковы шпіталь, дзе цягам апошніх дзён моладзевы актывіст праходзіў медычны абследванне, за Франакам Вячоркам прыехалі некалькі супрацоўнікаў міліцыі і службы бяспекі Аляксандра Лукашэнкі. Яны ўварваліся ў палату, паспрабавалі апрануць на моладзевага кайданкі і гвалтам завезлі ў вайсковы камісарыят.
- Мне паведамілі, што праз гадзіну я павінен з’явіцца ў ваенкамат на прызыўную камісію. На мае пытанні, ці выпісаны я ці не, бо не прайшоў яшчэ шэраг лекараў, яны заявілі, што больш мэтазгоднасці майго знаходжання тут няма. Безумоўна, я адмовіўся з імі ісці, пасля чаго гэтыя людзі накінуліся на мяне, некалькі хвілінаў жорстка збівалі, а потым гвалтам павезлі мяне ў ваенкамат.
Вайсковая камісія, па словах моладзевага актывіста адбылася цягам пяці хвілінаў, у выніку чаго ён быў прызнаны прыдатным і пастаўлены перад фактам, што зараз жа будзе накіраваны на прызыўны пункт. У адказ на пратэст Вячоркі, вайсковы камісар узяў з моладзевага актывіста падпіску аб тым, што 26 студзеня Франак самастойна з’явіцца на месца пабору.
Паводле: Барыс Гарэцкі, Радыё Рацыя, Менск. Рэгіянальныя навіны
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |