БарысаўРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еАпытаньнеЗагрузка...
Ці задаволеныя Вы зьменамі ўмоваў дарожнага руху ў Смалявіцкім раёне на трасе Барысаў-Менск (на ўчастку з агароджай паміж палосамі руху)? Рэклама
|
Беларусь і сьвет RSSЭС вызначыўся з датай пачатку апэрацыі супраць самалійскіх піратаў
Краіны - сябры Эўразьвязу пачнуць сумесную вайскова-марскую апэрацыю супраць самалійскіх піратаў 8 сьнежня. Аб гэтым заявіў міністр абароны Францыі Эрвэ Марэн, паведамляе AFP.
Пад вайсковай аперацыяй у ЭЗ разумеюць актыўнае патруляваньне Адэнскага заліву, дзе піраты зьдзейсьнілі пераважную большасьць нападаў на судны. Марэн удакладніў, што з 8 сьнежня заліў будуць патруляваць 5-6 вайсковых караблёў.
Адзначым, што раней паведамлялася аб тым, што апэрацыя ЭЗ супраць піратаў ужо пачалася.
У апошні час піраты з Самалі сталі нападаць на судны і ўдалечыні ад тэрытарыяльных вод краіны, напрыклад, супэртанкер "Сырыюс Стар", які стаў самай буйнай здабычай бандытаў, быў захоплены ў 800 кілямэтрах ад берагоў Кеніі.
Цяпер тэрытарыяльныя воды Самалі патрулююць некалькі вайсковых караблёў з Расеі, Індыі, ЗША і шэрагу іншых краін. Нягледзячы на гэта, піраты зьдзяйсняюць напады з ранейшай рэгулярнасьцю.
Паводле tut.by Рэгіянальныя навіны
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |