БарысаўРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еАпытаньнеЗагрузка...
Ці задаволеныя Вы зьменамі ўмоваў дарожнага руху ў Смалявіцкім раёне на трасе Барысаў-Менск (на ўчастку з агароджай паміж палосамі руху)? Рэклама
|
Беларусь і сьвет RSSУ Мілінкевіча апісалі маёмасцьНа кватэру, якую здымае памочнік кіраўніка Руху “За Свабоду” Аляксей Кавалец, прыйшлі судовыя выканаўцы.
Яны паведамілі, што ў дзяржавы ёсць фінансавыя прэтэнзіі да сына гаспадыні кватэры і адразу прыступілі да апісванню маёмасці, не абцяжарваючы сябе пошукам доказаў таго, каму належыць гэтая маёмасць. Ні гаспадыні, ні яе сына, які зараз адбывае тэрмін зняволення, ў памяшканні не было, таму актывісты Руху “За Свабоду” патрабавалі спыніць незаконныя дзеянні судовых выканаўцаў. У адказ на гэта апошнія выклікалі міліцыю.
У прысутнасці панятых апісаныя лядоўня, мікрахвалёўка, устаноўка з пітной вадой, мэбля ды іншая абсталяванне. Пасля апісання наяўнай маёмасці быў складзены акт. Участковы міліцыянт ва ўсіх прысутных перапісаў пашпартныя дадзеныя, як ён патлумачыў -- "дзеля высвятлення асобы".
Вядома, што ў офісе знаходзяцца Аляксандр Мілінкевіч, Аляксей Кавалец, Алесь Жучкоў ды інш. Прыехалі таксама журналісты Любоў Лунёва і Генадзь Кеснер. Паводле milinkevich.org Рэгіянальныя навіны
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |