БарысаўРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еАпытаньнеЗагрузка...
Ці задаволеныя Вы зьменамі ўмоваў дарожнага руху ў Смалявіцкім раёне на трасе Барысаў-Менск (на ўчастку з агароджай паміж палосамі руху)? Рэклама
|
Беларусь і сьвет RSSСтудэнтам можаш ты ня быцьСёньня адзначаецца міжнародны дзень студэнтаў. Як склаўся лёс студэнтаў, адлічаных зь беларускіх навучальных установаў за апазыцыйную дзейнасьць?
Былы палітвязень Андрэй Кім пасьля свайго вызваленьня таксама паступіў вучыцца на завочнае аддзяленьне ў ЭГУ. Ён нават не спрабуе аднаўляцца ў БДУ, адкуль яго выключылі, як ён кажа, за актыўную грамадзкую дзейнасьць. Андрэй Кім“Яны сказалі, што ў мяне будуць вялікія праблемы з вучобай, калі я не спыню сваю дзейнасьць. Бо ў мяне было шмат затрыманьняў. Быў такой палітычнай зоркай факультэту. Проста на адным з залікаў у мяне адмовіліся яго прымаць. Я нікуды зьяжджаць не зьбіраюся з гэтай краіны. Я лічу, што на сто адсоткаў я тут не змагу паступіць, калі нават вызубру ўсё. Я думаю, што ніводзін унівэрсытэт у Беларусі мяне ўжо ня прыме. Я ўжо адседзеў, засьвечаны па максымуме. Я думаю, пра мяне ў БДУ на гістфаку ведаюць усе. І калі я туды паспрабую паступаць, проста будзе загад мяне туды не пускаць. Я ўпэўнены і таму нават не раблю спробаў. Нават не марную часу на гэта”.
Актывіста Аб’яднанай грамадзянскай партыі Міхаіла Пашкевіча двойчы выключалі з БДУ і ўрэшце не далі магчымасьці абараніць дыплём. Пакуль ён не спрабаваў аднавіцца. Міхаіл Пашкевіч“ Шмат хто з маіх аднакурсьнікаў скончыў унівэрсытэт. І, канечне, я сярод іх дагэтуль белая варона, дагэтуль без дыплёма”. Міхаіл атрымаў пакараньне “па справе 14-ці” за ўдзел у дэманстрацыях прадпрымальнікаў — два гады абмежаваньня волі. У мінулым годзе ён быў паступіў у ЭГУ, але потым адклікаў сваю заяву: “Заела, проста падумаў: зьяжджаць пасьля проста выключэньня — гэта занадта слабы досьвед. Ёсьць такая справа, як культурнае поле, соцыюм. Я не магу жыць бязь Менску, бяз гэтых людзей. І таму я дагэтуль застаюся ў палітыцы і ў Беларусі”.
Адлічаныя беларускія студэнты таксама працягваюць навучаньне ў Польшчы і іншых краінах па студэнцкай праграме імя Кастуся Каліноўскага. З Магілёўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту сярод іншых адлічылі каардынатарку аргкамітэту па стварэньні аб’яднаньня “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя” Тацяну Шамбалаву. Яна спрабавала зарэгістравацца кандыдатам у дэпутаты. “Ва ўнівэрсытэце я не спрабую аднавіцца. Я зьвярнулася па дапамогу ў камітэт “Салідарнасьць”. І было прапанаванае завочнае навучаньне ва Ўкраіне. Зараз украінскі бок кажа, што вырашаюцца апошнія нюансы, каб маглі там навучацца завочна. Увосень таксама быў адлічаны з унівэрсытэту імя Куляшова Расьціслаў Панкратаў. Ён таксама будзе навучацца на Ўкраіне. Ён актывіст арганізацыі “Маладая Беларусь”.
Паводле праваабаронцы Ірыны Тоўсьцік, набярэцца каля трыццаці адлічаных з палітычных матываў беларускіх студэнтаў: “Такая форма рэпрэсій, як выключэньне з унівэрсытэту, зьяўляецца ціскам на тых людзей, якія маюць сваю грамадзянскую пазыцыю. Я думаю, гэта робіцца дзеля таго, каб зьменшыць актыўнасьць гэтых людзей. Але гэта ніяк не ўплывае на іх дзейнасьць. Некаторыя зь іх зьяжджаюць давучвацца за мяжу, некаторыя застаюцца тут і працягваюць сваю дзейнасьць”.
Алесь Дашчынскі svaboda.org Рэгіянальныя навіны
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |