БарысаўРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еАпытаньнеЗагрузка...
Ці задаволеныя Вы зьменамі ўмоваў дарожнага руху ў Смалявіцкім раёне на трасе Барысаў-Менск (на ўчастку з агароджай паміж палосамі руху)? Рэклама
|
Беларусь і сьвет RSSІмпарт у Беларусь можа значна зьменшыццаАд суботы, 15 лістапада, пачала дзейнічаць пастанова Нацыянальнага банку Беларусі № 165. Яна забараняе папярэднюю аплату імпартнай прадукцыі, якая паступае ў Беларусь.
З увядзеньнем гэтай забароны ў прадпрыемстваў зьяўляецца магчымасьць сказаць сваім гандлёвым партнэрам: выбачайце, папярэднюю аплату зрабіць ня можам — уведзеная наўпроставая забарона”.
Эканаміст Яраслаў Раманчук бачыць для такой забароны зусім іншую прычыну: “Гэта абмежаваньне бягучага рахунку, што сьведчыць пра безумоўнае напружаньне ў сыстэме плацяжоў краіны. Гэта, па сутнасьці, прызнаньне велізарнага ўплыву ўсясьветнага фінансавага крызысу на Беларусь”.
Дарэчы, забарону на папярэднюю аплату імпартнай прадукцыі яшчэ раней за Беларусь увяла Ўкраіна. Аглядальнік “Беларускай эканамічнай газэты” Аляксандар Герасіменка цьвердзіць: пасьля гэтага шмат якія беларускія прадпрыемствы вымушаныя былі спыніць адгрузку сваіх тавараў краіне-суседцы. І ён непакоіцца: ці не паўторыцца такая ж сытуацыя і ў Беларусі, ці не парушыцца каапэрацыя беларускіх і замежных прадпрыемстваў?
Васіль Шлындзікаў — былы генэральны дырэктар аднаго з найбуйнейшых прадпрыемстваў Беларусі, канцэрну “Амкадор”: “Усе гэтыя абмежаваньні — яны не натуральныя для нармальнай эканомікі. І тут сапраўды ёсьць праблема: там забарона і тут забарона. Баюся, што можа цалкам паралізавацца гандаль з той жа Ўкраінай. І гэта будзе проста кашмар для тых, хто працуе з Украінай.
А з тымі краінамі, дзе такой забароны няма, праца будзе працягвацца. Але толькі на ўмовах узаемнага даверу, які склаўся за нейкі час. Аднак на новага партнэра ўжо ня выйдзеш. І калі ёсьць хоць найменшы сумнеў у надзейнасьці партнэра, зьдзелкі спыняцца”. Уладзімер Глод svaboda.org Рэгіянальныя навіны
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |