БарысаўРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еАпытаньнеЗагрузка...
Ці задаволеныя Вы зьменамі ўмоваў дарожнага руху ў Смалявіцкім раёне на трасе Барысаў-Менск (на ўчастку з агароджай паміж палосамі руху)? Рэклама
|
Беларусь і сьвет RSSАБСЭ: Выбары ў Беларусі не адпавядалі міжнародным стандартамТакую выснову зрабілі міжнародныя назіральнікі ад Арганізацыі бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе ў сваёй папярэдняй справаздачы.
Назіральнікаў АБСЭ ў 35 працэнтах выпадкаў не дапусьцілі да назіраньня за падлікам галасоў альбо перашкаджалі назіраньню. У заяве гаворыцца, што гэта паставіла пад сумнеў гэты важны элемэнт выбарчага працэсу.
«Ясныя сыгналы аб паляпшэньні выбарчага працэсу не былі ператвораныя ў жыцьцё, і патрэбныя значныя паляпшэньні, каб Беларусь правяла сапраўды дэмакратычныя выбары ў адпаведнасьці з нашымі агульнымі абавязаньнямі ў межах АБСЭ. На жаль, выглядае, што неаднаразовыя сыгналы добрай волі не былі правільна дадзеныя альбо прынятыя. Адпаведна, той значны прагрэс, на які мы спадзяваліся ў дэмакратычным разьвіцьці Беларусі, не матэрыялізаваўся», — сказала Ан-Мары Лізін, віцэ-прэзыдэнтка Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ і Спэцыяльная каардынатарка кароткатэрміновых назіральнікаў АБСЭ.
«Я адначасова адчуваю надзею і расчараваньне, — заявіў кіраўнік місіі назіральнікаў АБСЭ Герт Арэнс. — Надзею, таму што калі мы прыехалі сюды, быў нейкі вецер пераменаў у выбарчай атмасфэры; расчараваньне, таму што мы ня здолелі пабачыць вырашэньня праблемы з назіраньнем за выбарамі, якая існавала ў гэтай краіне доўгі час – а менавіта праблемы непразрыстасьці падліку галасоў. Але мы спадзяемся, што паляпшэньне супрацоўніцтва падчас гэтых выбараў можа стаць падмуркам для сапраўднага дыялёгу аб выкананьні нашых рэкамэндацыў».
У заяве адзначаецца, што беларускае заканадаўства па-ранейшаму стварае перашкоды для правядзеньня выбараў у адпаведнасьці з абавязаньнямі ў межах АБСЭ. Асьвятленьне кампаніі ў мэдыях не давала выбарцам важнай інфармацыі, каб тыя маглі зрабіць інфармаваны выбар. Палітычныя партыі адыгрывалі нязначную ролю, і абмежаваньні з боку ўладаў не дазволілі правесьці актыўную кампанію з сапраўднай канкурэнцыяй.
У склад місіі ўваходзілі 450 назіральнікаў з 43 краін, якія прадстаўлялі Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека і Парлямэнцкую асамблею АБСЭ.
Рэгіянальныя навіны
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |