БарысаўРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еАпытаньнеЗагрузка...
Ці задаволеныя Вы зьменамі ўмоваў дарожнага руху ў Смалявіцкім раёне на трасе Барысаў-Менск (на ўчастку з агароджай паміж палосамі руху)? Рэклама
|
Беларусь і сьвет RSSУсе бяз выбаруПарлямэнцкія выбары‑2008 будуць найменш канкурэнтнымі ў найноўшай гісторыі краіны. Аднак яны маюць усе шанцы стаць першымі прызнанымі.
У абсалютнай большасьці акругаў за Менскам будзе ці адзін, ці два кандыдаты. З выбарчай гонкі сышлі пяцёра менскіх прадстаўнікоў АГП, але, пад ціскам заходніх дыпляматаў, засталіся Партыя БНФ і БХД.
Байкоту ня будзе
Пра тое, што ніякага байкоту ня будзе, лідэры АДС заявілі яшчэ 12 верасьня. Фактычна, зрабіўшы наступнае пасяджэньне Палітрады справай пустой. Было прынятае «кампраміснае» рашэньне, паводле якога ўжо цяпер можна гаварыць, што кааліцыя не прызнае выбары ні свабоднымі, ні справядлівымі. Гэта пацьвердзяць сваімі подпісамі ўсе вылучэнцы са «сьпісу 110‑ці».
Разам з тым, на заключным этапе выбарчай кампаніі апазыцыя зьбіраецца сканцэнтравацца на назіраньні за падлікам галасоў. Рабіцца гэта будзе на тых акругах, дзе балятуюцца канкурэнтаздольныя кандыдаты, з мэтай дэманстрацыі канкрэтных доказаў фальсыфікацыі выбараў.
Варта адзначыць, што перафармуляваць сваё папярэдняе рашэньне быў вымушаны і Сойм БНФ.
Новым рашэньнем Сойм «дазволіў» кандыдатам зьнімацца, а не абавязаў. Такім правам скарысталіся толькі двое — Станіслаў Суднік у Лідзе і намесьнік старшыні партыі Аляксей Янукевіч у менскай Чыжоўцы. Астатнія засталіся.
Ад БХД, якая таксама заяўляла пра імаверны байкот выбараў, зьняліся таксама толькі два кандыдаты — Тацяна Севярынец (Віцебская‑Горкаўская акруга) і Кастусь Жукоўскі (Буда‑Кашалёўская).
Нечакана ж самае масавае зьняцьцё кандыдатаў адбылося ў АГП.
Зьняліся ключавыя фігуры АГП — Аляксандар Дабравольскі (Сьвіслацкая выбарчая акруга № 94), Валянціна Палевікова (Купалаўская выбарчая акруга № 95), Станіслаў Багданкевіч (Чкалаўская выбарчая акруга № 96), а таксама маладзейшыя Ганна Ягорава (Паўднёва‑Заходняя акруга № 99) і Кацярына Маласаева (Коласаўская выбарчая акруга № 106).
На сёньня ў выбарах працягваюць удзельнічаць 66 вылучэнцаў ад АДС, а таксама 22 ад «Эўрапейскай кааліцыі».
Прызнаньне
На адной з апошніх прэс‑канфэрэнцый старшыня БНФ Лявон Баршчэўскі наракаў, што апазыцыя ўдзельнічае ў выбарах да канца ў тым ліку па просьбах замежных партнёраў.
Візыт міністра замежных справаў Польшчы Радаслава Сікорскага, а таксама заявы шматлікіх літоўскіх палітыкаў сьведчаць таксама пра жаданьне суседніх краін палепшыць стасункі зь Беларусьсю. Выбары — ідэальная для гэтага нагода.
А мэта — вырваць хай нават аўтарытарную Беларусь з‑пад уплыву Масквы.
Лукашэнка таксама ва ўсіх інтэрвію падкрэсьлівае, што зацікаўлены ў прызнаньні выбараў.
Датэрмінова прагаласавалі 7 % выбарцаў
У датэрміновым галасаваньні на выбарах дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу 23 і 24 верасьня ўзялі ўдзел 7 % выбарцаў. Пра гэта паведаміў
БЕЛТА сакратар ЦВК Мікалай Лазавік.
На Берасьцейшчыне датэрмінова прагаласавалі — 6,3 % выбарцаў, на Віцебшчыне — 8,3 %, у Гомельскай вобласьці — 7,7 %, Гарадзенскай — 5,8 %, Менскай — 7,5 %, Магілёўскай — 7,3 %, і ў Менску — 6,2 %. Рэгіянальныя навіны
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |