БарысаўРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еАпытаньнеЗагрузка...
Ці задаволеныя Вы зьменамі ўмоваў дарожнага руху ў Смалявіцкім раёне на трасе Барысаў-Менск (на ўчастку з агароджай паміж палосамі руху)? Рэклама
|
Беларусь і сьвет RSSМенскі БНФ таксама здымаеццаУ пятніцу Менская гарадзкая рада БНФ абмеркавала фармат далейшага ўдзелу Партыі ў парлямэнцкіх выбарах. З 42 удзельнікаў сходу 40 чалавек выступіла за тое, каб пакінуць у сіле рашэньне апошняга Сойму Партыі БНФ, зьняцца з выбарчай кампаніі да 23 верасьня.
Нагадаем, што па Менску ад Партыі БНФ зарэгістраваныя намесьнік старшыні Аляксей Янукевіч (Аўтазаводзкая акруга №92) і Валянціна Сьвяцкая (Ясенінская №100). Не зарэгістравалі яшчэ двух намесьнікаў старшыні Вінцука Вячорку і Віктара Івашкевіча.
Разам з тым, на сёньняшнім пасяджэньні было прынятае асобнае рашэньне ў дачыненьні кобрынскага актывіста Аляксандра Меха: удзельнікі сходу палічылі, што яму здымацца ня варта, а Партыя БНФ мусіць прыкласьці ўсе намаганьні, каб зрабіць назіраньне па Кобрынскай выбарчай акрузе № 12 максымальна актыўным.
Заўтра пройдзе Сойм Партыі, які прыме канчатковае рашэньне аб фармаце ўдзелу БНФ у выбарах.
ЗП, nn.by Рэгіянальныя навіны
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |