БарысаўРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еАпытаньнеЗагрузка...
Ці задаволеныя Вы зьменамі ўмоваў дарожнага руху ў Смалявіцкім раёне на трасе Барысаў-Менск (на ўчастку з агароджай паміж палосамі руху)? Рэклама
|
Беларусь і сьвет RSSМЗС Польшчы просіць Анжаліку Борыс адмовіцца ад старшынства ў Саюзе палякаўВыданьне паведамляе пра сустрэчу старшыні Саюзу палякаў Беларусі ў зьнешнепалітычным ведамстве Польшчы, падчас якога Борыс прапанавалі адмовіцца ад старшынства ў СПБ.
Сама Анжаліка Борыс адмаўляецца ад камэнтароў да часу паседжаньня Рады арганізацыі, якое мае адбыцца ў суботу.
Віцэ‑міністар замежных справаў Польшчы Анджэй Крэмэр абвяргае паведамленьні газэты. Паводле яго, сустрэча ў сядзібе МЗС з Анжалікай Борыс ніякім чынам не зьвязаная зь візытам Радаслава Сікорскага. «Гэта поўны абсурд,» — так віцэ‑міністар зарэагаваў на публікацыю ў газэце «Rzeczpospolitа».
Старшыня парлямэнцкай камісіі Сэйму Польшчы па міжнародных справах Кшыштаф Лісэк заяўляе, што Анжаліка Борыс як і увесь Саюз палякаў можа разьлічваць на поўную падтрымку ўраду.
Паводле газэты, распрацаваны сцэнар выбараў кіраўніцтва СПБ. Зьезд абудвух «саюзаў» павінен адбыцца ў лістападзе ў Берасьці. Новым кіраўніком будзе абраная Аліна Ярашэвіч, якая задавальняе абодва бакі падзеленай арганізацыі. На аб’яднаньні двух частак СПБ настойваў беларускі бок — піша выданьне. Палякі хацелі, каб Менск дазволіў саюзу на чале з Анжалікай Борыс дзейнічаць легальна. Узамен беларускія ўлады прапаноўвалі Борыс балятавацца ў парлямэнт, але безвынікова.
«Rzeczpospolita» прыводзіць гісторыю канфлікту вакол СПБ. Яго гісторыя пачалася ўвесну 2005 году, пасьля таго, як беларусія ўлады адмовіліся прызнаваць абранае на чарговым зьезьдзе Саюзу кіраўніцтва. Міністэрства юстыцыі адмовілася прызнаваць Анжаліку Борыс з‑за, быццам бы, сур’ёзных парушэньняў падчас зьезду. СПБ быў падзелены. Частка падпарадкавалася Анжаліцы Борыс, а частка засталася з тагачасным кіраўніком Тадэвушам Кручкоўскім. У жніўні ў Ваўкавыску новым кіраўніком быў абраны Юзаф Лучнік.
Польскае радыё для замежжа Рэгіянальныя навіны
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |