БарысаўРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еАпытаньнеЗагрузка...
Ці задаволеныя Вы зьменамі ўмоваў дарожнага руху ў Смалявіцкім раёне на трасе Барысаў-Менск (на ўчастку з агароджай паміж палосамі руху)? Рэклама
|
Беларусь і сьвет RSSБеларускі КДБ лічыць перадвыбарчую праграму Аляксандра Мілінкевіча экстрэмісцкайІ хоча каб гэта афіцыйна падцвердзіў суд. У гэтай грамадзянскай справе адказчыкам выступае выпадковы чалавек. Сам Мілінкевіч называе гэта абсурдам і праавакацыяй тых, хто ня хоча збліжэння Беларусі з Захадам.
Гродненскі КДБ перадаў у суд дакумэнты, канфіскаваныя ў розных людзей на дзяржаўнай мяжы ў перыяд э 2005 па 2007 год. Сярод матэрыялаў, якія чэкісты лічаць экстрэмісцкімі побач з “Хронікай парушэння правоў чалавека”, відэазапісам Варшаўскага канцэрту “Салідарныя з Беларуссю” апынулася і прэзідэнцкая перадвыбарчая праграма Аляксандра Мілінкевіча. Два гады таму кампакт дыск з ёй канфіскавалі на беларуска-польскай мяжы ў жыхара вёскі Новая Вергань Іўеўскага раёну Гарадзеншчыны Змітра Ёдкі.
Спадар Ёдка вяртаўся з камэрцыйнай паездкі ў Польшчу. У гэты ж самы час на памежным пераходзе Кузніца-Брузгі праходзіў пікет актывістаў арганізацыі „Вольная Беларусь”. У іх Зміцер і ўзяў кампакт дыск з праграмай Мілінкевіча проста з цікавасці. Думаў можа там якая музыка. Калі беларускія памежнікі і мытнікі запыталі Ёдку, ці давалі яму што пікетоўцы, той шчыра прызнаўся. На яго склалі пратакол, канфіскавалі дыск і хлопец паехаў далей. Ён ужо паспеў забыць пра той выпадак, але днямі ён атрымаў позву з патрабаваннем з’явіцца ў суд адказчыкам па грамадзянскай справе.
Аляксандр Мілінкевіч у сваю чаргу быў вельмі здзіўлены тым, што спецслужбы называюць экстрэміскай яго выбарчую праграму 2006 году, якая неаднаразова публікавалася і распаўсюджвалася:
- Магчыма ёсць такія сілы, якія ўвесь час хацелі, каб было напружанне паміж Еўропай і Беларуссю. Бо калі зараз успамінаць, што было ў 2006 годзе – усе праграмы былі друкаваныя і распаўсюджваліся. І тут раптам нешта ўзнікае. Гэта і сумна, і смешна. Ва ўладзе ёсць разумныя людзі, якія разумеюць, што сёння для нас, для краіны важна, каб было наладжана супрацоўніцтва. А ёсць людзі, якія дзейнічаюць так, як дзейнічалі заўсёды. А можа і проста правакацыя. Я не сумняюся, што ёсць правакатары, якія хочуць пашкодзіць гэтаму працэсу.
Зміцер Ёдка, які выпадкова стаў адказчыкам па палітычнай справе спачатку напалохаўся, што яго цягнуць у суд. Але калі прыехаў у Гродна і пабачыў, што будзе адказваць не адзін (такіх як ён набралася 9 чалавек) то трохі павесялеў. Ён не бачыць ніякай сваёй віны ў гэтай справе. Разгляд пазову КДБ пачнецца ў кастрычніку. Аляксандр Мілінкевіч заявіў, што гатовы выступіць у судзе, калі будзе туды выкліканы.
Альгерд Невяроўскі, racyja.com Рэгіянальныя навіны
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |