БарысаўРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еАпытаньнеЗагрузка...
Ці задаволеныя Вы зьменамі ўмоваў дарожнага руху ў Смалявіцкім раёне на трасе Барысаў-Менск (на ўчастку з агароджай паміж палосамі руху)? Рэклама
|
Беларусь і сьвет RSSБайкоту ня будзеУ пятніцу лідэры Аб’яднаных дэмакратычных сілаў далі сумесную прэс‑канфэрэнцыю з нагоды хуткіх парлямэнцкіх выбараў. Байкоту ня будзе.
Палітык дадае, што на апошнім паседжаньні Прэзыдыюму АДС было прынятае кампраміснае рашэньне паводле якога ўжо сёньня можна гаварыць, што кааліцыя не прызнае выбары ні свабоднымі, ні справядлівымі. Гэта пацьвердзяць сваімі подпісамі ўсе вылучэнцы са «сьпісу 110‑і». Разам з тым, на заключным этапе выбарчай кампаніі апазыцыя зьбіраецца сканцэнтравацца на назіраньні за падлікам галасоў. Рабіцца гэта будзе на тых акругах, дзе балятуюцца канкурэнтаздольныя кандыдаты. Лябедзька кажа, што гэта будзе рабіцца з мэтай дэманстрацыі канкрэтных доказаў фальсыфікацыі выбараў.
Старшыня Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі ўсё ж застаецца пры сваім меркаваньні. «Лічу рашэньне апошняга Сойму партыі аб зьняцьці кандыдатаў правільным. Калі з выбарчай кампаніі зьнялося 115 чалавек, то 80 % акругаў аказаліся б безальтэрнатыўнымі. Прызнаць такія выбары было б вельмі складана», — кажа палітык.
Сам Баршчэўскі падчас галасаваньня зьбіраецца на пяць дзён у рэгіёны, каб назіраць за выбарчым працэсам. «АДС трэба існаваць і ўмацоўвацца і пасьля 28 верасьня», — лічыць Л. Баршчэўскі.
Старшыня ПКБ Сяргей Калякін паведаміў, што ў аўторак па ініцыятыве пасла Францыі Мюрэй Мюсо адбудзецца сустрэча лідэраў апазыцыі з эўрапейскімі дыпляматамі. Калякін таксама падкрэсьліў, што паведамленьне пра пахаваньне АДС вельмі перабольшаныя.
Віктар Карняенка ад імя Аляксандра Мілінкевіча перадаў, што Рух за Свабоду лічыць прапановы Анатоля Лябедзедзькі разумнымі. Таксама Карняенка заклікаў не спаборнічаць у радыкалізьме, заклікаючы зьняцца дэмакратычным кандыдатам. Яўны ўкол у адрас Баршчэўскага.
Зьміцер Панкавец, nn.by Рэгіянальныя навіны
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |