БарысаўРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еАпытаньнеЗагрузка...
Ці задаволеныя Вы зьменамі ўмоваў дарожнага руху ў Смалявіцкім раёне на трасе Барысаў-Менск (на ўчастку з агароджай паміж палосамі руху)? Рэклама
|
Беларусь і сьвет RSSПартыя БНФ зьніме сваіх кандыдатаў з выбараўПартыя БНФ прыняла рашэнне аб зняцці сваіх кандыдатаў у дэпутаты з выбараў у палату прадстаўнікоў. Гэта адбудзецца 23 верасня, за пяць дзён да выбараў. Такое рашэнне было прынята на пасяджэнні сойма Партыі БНФ, якое прайшло 30 жніўня.
Як паведаміў БелаПАН адзін з удзельнікаў пасяджэння Франак Вячорка, сойм прыняў заяву аб тым, што выбары ў Палату прадстаўнікоў, прызначаныя на 28 верасня, ужо цяпер не могуць з'яўляцца свабоднымі і справядлівымі.
"З 320 кандыдатаў, вылучаных ад Партыі БНФ у акруговыя выбарчыя камісіі, было абрана толькі сем чалавек. У гэтых умовах Партыя БНФ прыняла рашэнне аб тым, што ўсе кандыдаты ў дэпутаты поўнасцю выкарыстаюць свае магчымасці для камунікацыі з выбаршчыкамі. Аднак яны не будуць выкарыстоўваць сродкі Цэнтрвыбаркама на выраб друкаванай прадукцыі і за пяць дзён да выбараў здымуцца з перадвыбарнай кампаніі", — паведаміў Ф. Вячорка.
Ад Партыі БНФ для ўдзелу ў выбарах зарэгістраваны 20 кандыдатаў у дэпутаты з 25 вылучаных партыяй. У ліку тых, хто не прайшоў рэгістрацыю, такія вядомыя палітыкі, як Вінцук Вячорка і Віктар Івашкевіч.
Нагадаем, 31 жніўня ў Мінску пройдзе пасяджэнне прэзідыума палітсавета Аб'яднаных дэмакратычных сіл, на якім АДС павінны выпрацаваць адзіную пазіцыю адносна ўдзелу або няўдзелу ў парламенцкіх выбарах.
Да зняцця кандыдатаў заклікалі таксама Малады Фронт, Кансерватыўна-Хрысціянская Партыя БНФ і ініцыятыва "Хартыя-97". Аналагічнае рашэнне прыняла гомельская абласная кааліцыя дэмакратычных сілаў. Улады зусім не ўключылі незалежных прадстаўнікоў ва ўчастковыя выбарчыя камісіі, вялікую частку кандыдатаў не зарэгістравалі. А галоўнае - выбары адбываюцца ў атмасферы тэрору і запалохвання. Усіх кандыдатаў і назіральнікаў цягаюць КДБ і падатковыя інспекцыі, дзяржаўныя СМІ і ідэолагі працягваюць кампаніі шальмавання.
Мікола Бугай, nn.by; Сяргей Пульша, БелаПАН Рэгіянальныя навіны
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |