БарысаўРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еАпытаньнеЗагрузка...
Ці задаволеныя Вы зьменамі ўмоваў дарожнага руху ў Смалявіцкім раёне на трасе Барысаў-Менск (на ўчастку з агароджай паміж палосамі руху)? Рэклама
|
Беларусь і сьвет RSSПалітвязьні на свабодзе. І што?У турмах больш не засталося палітвязьняў. Ці значыць гэта, што Беларусь мяняе сыстэму на дэмакратыю? Не, хвароба застаецца пад скурай, мазь паліттэхноляга Бэла зьнімае толькі сымптом. Да пары — заўтра вязьні сумленьня зьявяцца зноў. Манаполія на ўладу і прапаганду тое гарантуюць.
Вызваленьне Казуліна — гэта зьвяно ў наладжваньні нечуванага яшчэ пару гадоў таму дыялёгу з Захадам. Не дзеля «прызнаньня» — рэжыму яно фіялетавае, жыў ён безь яго 15 гадоў, а каб выконваць сацыяльны кантракт зь беларускім грамадзтвам. Лукашэнка вымушаны балянсаваць расейскі ўплыў, эканамічны і палітычны, заходнімі інвэстыцыямі і палітычнымі кантактамі. Ён хоча прыцягнуць заходніх капіталістаў на беларускі рынак.
Што ж, і гэта прагрэс, і гэта на карысьць краіны. І па-людзку радасна за некалькі чалавек, што пачалі дыхаць вольным паветрам.
nn.by Рэгіянальныя навіны
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |