БарысаўРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’е |
Беларусь і сьвет RSS"Нягожа Эўрасаюзу рабіцца сымбалем слабасьці ці заняпаду"25 чэрвеня 42 знаныя эўрапейскія палітыкі і прадстаўнікі інтэлігенцыі падпісалі заклік да эўрапейскіх лідэраў аб’яднаць сваю замежную палітыку і не дапусьціць новага пэрыяду самасумневаў пасьля адхіленьня Лісабонскага трактату Ірляндыяй.
Пад заявай падпісаліся ўсе сябры Эўрапейскай рады па міжнародных адносінах, а таксама былы прэзыдэнт Фінляндыі Марці Ахтысаары, былы міністар замежных справаў Нямеччыны Ёшка Фішэр, дабрачынец вугорскага паходжаньня Джордж Сорас і былы прэм’ер‑міністар Бэльгіі Жан‑Люк Дэан. Тэкст заявы наступны:
«Эўрапейцы і іх лідэры ведаюць, што сьвет ня будзе чакаць, пакуль Эўропа вырашыць свае ўнутраныя пытаньні ўдасканаленьня ўласных інстытутаў. Пагроза распрацоўкі Іранам атамнай зброі, небясьпека вайны на Блізкім Усходзе, барацьба супраць экстрэмізму ў Аўганістане, праблема зьмены клімату і цяжкае становішча ў Афрыцы — усё гэта патрабуе мацнейшай Эўропы, якая лепей сябе праявіць у справе спрыяньня міру і дабрабыту. Новаму кіраўніцтву ў Вашынгтоне спатрэбіцца моцны эўрапейскі партнэр, каб пацьвердзіць статус і ўзнавіць маральны прэстыж Атлянтычнага альянсу. Месца Эўропы ў сьвеце пахісьнецца, калі Эўрасаюз будзе дазваляць сабе перабываць у самасумневах і бездапаможнасьці.
Мы глыбока перакананыя, што, не зважаючы на супярэчнасьці вакол рэфармаваньня эўрапейскіх структур, эўрапейцы ня хочуць, каб іх кантынэнт зрабіўся сымбалем слабасьці і заняпаду ў ХХІ ст. Для Эўрасаюзу жыцьцёва важна размаўляць са сьветам адным голасам і выканаць узятыя абавязкі па пашырэньні, ня робячы краіны‑кандыдаткі закладніцамі унутраных супярэчнасьцяў у ЭС. Лідэры Эўропы падвядуць надзеі і здрадзяць інтарэсам эўрапейцаў у тым разе, калі дазволяць няяснасьці вакол Лісабонскага трактату паслабіць яшчэ хісткую замежную палітыку Эўропы альбо калі яны ўнікнуць самога выкліку ўзмацненьня замежнай палітыкі».
Падпісаліся:
Марты Ахтысаары, Фінляндыя
nn.by Рэгіянальныя навіны
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |