БарысаўРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’е |
Беларусь і сьвет RSSЭмануілу Зэльцэру выстаўлена абвінавачаньне ў эканамічным шпіянажыГрамадзяніну ЗША адвакату Эмануілу Зэльцэру, які з сакавіка знаходзіцца ў следчым ізалятары КДБ, прад’явілі абвінавачванні ў кантрабандзе наркатычных сродкаў, выкарыстанні заведама фальшывых афіцыйных дакументаў і камерцыйным шпіянажы.
Нагадаем, Зэльцэр і яго сакратарка Функ былі затрыманыя 12 сакавіка ў Мінску адразу па прылёце з Лондана. Паводле звестак следства, падчас затрымання ў адваката знайшлі больш за 100 таблетак, якія ўтрымліваюць наркатычныя і псіхатропныя рэчывы.
Акрамя таго, следчым упраўленнем КДБ па артыкуле «Камерцыйны шпіянаж» распачатая крымінальная справа ў адносінах грамадзяніна ЗША Джозэфа Кея, далёкага сваяка памерлага грузінскага мільярдэра Бадры Патаркацышвілі.
У лютым сёлета Кей заявіў, што ён з’яўляецца выканаўцам тастаманту Патаркацышвілі і прад’явіў адпаведны дакумент. Аднак блізкія сваякі мільярдэра заявілі, што дакумент фальшывы і яго склаў адвакат Зэльцэр. Неўзабаве пасля гэтага амерыканца затрымалі ў Мінску.
Як адзначае БелаПАН, у траўні суд Тбілісі прызнаў Кея выканаўцам тастаманту Бадры Патаркацышвілі.
Рэгіянальныя навіны
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |