БарысаўРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’е |
Беларусь і сьвет RSSГульні праваслаўных патрыётаў17—22 чэрвеня на базе Смаргонскага памежнага атраду пройдзе ваенна‑патрыятычны спартовы зьлёт праваслаўнай моладзі, ён прысьвечаны 90‑годзьдзю памежных войск Беларусі і 400‑годзьдзю з дня памяці князя Канстанціна Астроскага.
Цягам шасьці дзён удзельнікі наведаюць месцы баёў Першай сусьветнай, памежную заставу «Лынтупы» і камэндатуру «Гудагай», дзе азнаёмяцца з умовамі службы і побыту ваенных.
Апроч таго, афіцэры правядуць заняткі па агнявой і страявой падрыхтоўцы, азнаёмяць моладзь з асаблівасьцямі аховы дзяржаўнай мяжы і гісторыяй органаў памежнай службы.
Праграмай зьлёту прадугледжаны мэдыцынская і турыстычная падрыхтоўка, а таксама спартовае шматбор’е.
Завершыцца зьлёт 22 чэрвеня. У гэты дзень у храме Архістратыга Міхаіла Смаргонскага памежнага атрада япіскап Лідзкі і Наваградзкі Гурый адслужыць Літургіі, прымеркаваную да гераічнага подзьвіга памежнікаў ў чэрвені 1941 г.
Рэгіянальныя навіны
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |