БарысаўРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еАпытаньнеЗагрузка...
Ці задаволеныя Вы зьменамі ўмоваў дарожнага руху ў Смалявіцкім раёне на трасе Барысаў-Менск (на ўчастку з агароджай паміж палосамі руху)? Рэклама
|
Рэгіянальныя навіны RSSУ медыкаў – святаНіхто з нас не застрахаваны ад хвароб і немачы. Вось тады і прыходзяць на дапамогу і выручку медыкі. Расце насельніцтва ў нашым Барысаве, павялічваецца і атрад урачоў, медсясцёр, колькасць лячэбных кропак. Але бадай самай старэйшай, флагманам рэгіянальнай медыцыны з’яўляецца гарадская бальніца. У снежні ёй споўнілася ні многа ні мала 80 гадоў. Для калектыву гэта сталы, ганаровы юбілей. У сценах старэйшай «лячэбніцы» нястомна працавалі, шчыравалі над здароўем людзей, набіраліся практыкі і вопыту, пакінуўшы добры след, спадчыну такія карыфеі барысаўскай медыцыны савецкіх часоў, як хірург А. Пракаповіч, уролаг А. Петрусенка, урач-гінеколаг П. Астроўскі, траўматолаг З. Карасік, іх паслядоўнікі Л. Малахоўская, Я. Смольскі, А. Арановіч, У. Рубцоў, В. Беразоўская, А. Куляшоў і іншыя. На змену прыйшлі новыя кадры, якія працягваюць славу і добрыя традыцыі бальніцы, карыстаюцца павагай і аўтарытэтам у сваім калектыве і сярод пацыентаў медустановы. У іх ліку загадчыкі лячэбных аддзяленняў Васіль Басацкі, Валерый Хацько, Тамара Аляхновіч, Сяргей Прыдыбайла, Кацярына Лагвіненка, эндакрынолаг Таццяна Шанева, уролаг Андрэй Мядзел, акуліст Уладзімір Клыбік, прадстаўнікі малодшага медыцынскага персаналу Рыта Рудакоўская, Наталля Кароткая, Зінаіда Брашавец і многія іншыя. Ва ўсіх іх чулае сэрца і спагада да хворых, спрыт і майстэрства. Таму і шчырых падзяк ад пацыентаў незлічоная колькасць.
А што датычыць юбілею барысаўскіх медыкаў, то ён прайшоў урачыста, цікава і змястоўна. І ветэраны, і людзі ў белых халатах малодшага ўзросту сабраліся разам у гарадскім Палацы культуры. Пры сустрэчы было што ўспомніць, таму і дзяліліся сваімі думкамі адкрыта, з нейкім хваляваннем і прыўзнятым настроем. Індывідуальных суразмоўцаў перапыніў кіраўнік раённай медыцыны У.А. Рубцоў. У змястоўнай гутарцы Уладзімір Аляксандравіч расказаў пра цікавую гісторыю і багатую біяграфію медыцыны Барысава, пра старэйшую бальніцу. Прывёў некалькі пераканаўчых лічбаў і фактаў, назваў прозвішчы тых, хто сваёй самаадданай працай каваў ахову здароўя, унёс важкі ўклад у развіццё мясцовай медыцыны, падзякаваў сваім калегам за шчырыя адносіны да сваёй прафесіі, павіншаваў са славутым юбілеем і пажадаў далейшых поспехаў у высакароднай справе.
Прагучалі пад апладысменты віншаванні ад абласнога і раённага выканкамаў, абласнога ўпраўлення аховы здароўя, ад спонсараў.
Юбіляраў па праву павіншавалі іншыя працоўныя калектывы, былі таксама пераднавагоднія і калядныя выказванні. Лепшыя медыкі ва ўрачыстай абстаноўцы былі заахвочаны граматамі, падарункамі. Усім прыйшліся да спадобы і юбілейная ўрачыстасць, і абмен думкамі, жартамі, і забаўляльныя выступленні мастацкай самадзейнасці. Няхай часцей бываюць у людзей у белых халатах такія ўрачыстасці і святы, добры настрой і шчырыя ўсмешкі на тварах.
Павел Бародка, borisovnews.com Беларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |