БарысаўРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еАпытаньнеЗагрузка...
Ці задаволеныя Вы зьменамі ўмоваў дарожнага руху ў Смалявіцкім раёне на трасе Барысаў-Менск (на ўчастку з агароджай паміж палосамі руху)? Рэклама
|
Рэгіянальныя навіны RSSБАТЭ: кулісы перамогіБарысаўская каманда даказала, што перамагаюць не грошы і не імёны.
Тыя, хто жыў на пачатку 1980‑х, мелі сваю каманду‑легенду. Гэта было фантастычнае мінскае «Дынама» ўзору 1982 году. Тады маладняк Эдуарда Малафеева пакінуў за сваімі спінамі ўсе маскоўскія клубы, кіеўскае і тбіліскае «Дынама» і ўпершыню ў гісторыі заваяваў залатыя медалі. І сёння нашы бацькі з настальгіяй узгадваюць хет‑трык абаронцы Юр’я Курненіна ў матчы з казахскім «Кайратам», страшэнна таленавітага Аляксандра Пракапенку, звышнадзейнага Сяргея Бароўскага, маладых ды ранніх Сяргея Алейнікава і Андрэя Зыгмантовіча, веселуна Юр’я Пудышава, фенаменальнае галявое пачуццё Ігара Гурыновіча.
За прамінулыя 26 гадоў беларускі футбол так і не разжыўся большымі перамогамі. Таму і даводзіцца год за годам слухаць пра той поспех «Дынама». Маладзейшым жа заставалася толькі ўспамінаць шалёны гол Сяргея Герасімца ў вароты галандцаў.
Нечага больш глабальнага мы ўсе даўно ўжо зачакаліся. Галоўныя спадзяванні былі на зборную Бернда Штанге, але прыемнае прыйшло адтуль, адкуль чакалася найменш.
Ганчарэнку праз цяжкую траўму давялося рана скончыць гуляць. Вось як ён згадвае гэты эпізод з жыцця на сваім блогу: «Ляжаў яшчэ ў паўсвядомым стане пасля наркозу, як зазвінеў тэлефон. «Віць, ты ведай, як бы што ні склалася, мы цябе ўсё адно не кінем. Калі што — будзеш працаваць у клубе». Анатолевіч вельмі дакладна ўгадвае самыя патрэбныя словы. І час, калі мы хочам іх пачуць…»
Спачатку Віктар Ганчарэнка стаў намеснікам трэнера дубля, потым сам узначаліў другі склад БАТЭ, пазней перспектыўнаму спецыялісту прапанавалі дапамагаць Крывушэнку ў аснове. Ганчарэнка прызнаецца, што ведаў бракавала катастрафічна. Але штодзённай напружанай працай атрымлівалася змяншаць колькасць прабелаў. Дапамагалі былыя калегі — варатар Юра Жаўноў, які зладзіў стажыроўку ў Маскве, а таксама Віталь Кутузаў, які расказваў пра заняткі трэнераў, пад чыім кіраўніцтвам выступаў.
А вось як Ганчарэнка згадвае прапанову стаць настаўнікам БАТЭ: «У той лістападаўскі вечар званок Капскага быў сюрпрызам: «Ты гатовы прыняць каманду?» Праз гадзіну Анатоль Анатолевіч быў ужо ў нас дома. Я яму сказаў, што гатовы. Напэўна, у мяне не было права адмовіцца. Адразу ўявіў, як баюся і кажу «не», а назаўтра ў БАТЭ прыходзіць хтосьці невядомы, чужы. І ўсё, што так доўга і карпатліва стваралася, можа змяніцца. Непапраўна. Беззваротна».
Чытаючы Ганчарэнку, разумееш, што поспех каманды, дзе не кідаюць у цяжкіх сітуацыях сваіх, быў непазбежны.
Ганчарэнку было нялёгка. У пачатку сезону каманда без варыянтаў прайграла ў Кубку МТЗ‑РІПА, а ў чэмпіянаце трапіла ў зацяжную нічыйную паласу, не ўсе гульцы былі ў найлепшым фізічным і псіхалагічным стане. Але Капскі працягваў трымацца абранага курсу, яго ліміт даверу да маладога трэнера быў амаль невычэрпны. І ўжо бліжэй да лета з’явіліся вынікі.
Упершыню пра Лігу чэмпіёнаў мы сталі марыць пасля гасцявой перамогі ў Бруселі над «Андэрлехтам», якую прынёс учорашні дублёр Павел Няхайчык. Дарэчы, сапраўднае ад¬крыццё Ганчарэнкі: «Убачыў хлопца на першым занятку ў дублі. Тады ў залі трэніравалася чалавек сорак. За вонкавай няскладнасцю адразу прыглянулася футбольная інтэлігентнасць — у неардынарнасці задумак, вострых перадачах, разуменні гульні. Не ўсе падзялялі маю веру ў гэтага гульца. У дублі нават крыўдзіліся, калі я пастаянна ставіў Няхайчыка ў склад. Мне здаецца, што Крывушэнка ў яго так і не паверыў. А я ўсё адно не сумняваўся, што Паша загуляе». Цяпер Няхайчык адзін з галоўных прэтэндэнтаў сярод футбалістаў БАТЭ на салідны кантракт у замежным клубе.
А потым быў групавы этап Лігі чэмпіёнаў, дзе БАТЭ даводзілася прадзірацца праз іронію, скепсіс і фанабэрыю многіх футбольных спецыялістаў. Чаго можна было чакаць ад каманды, гадавы бюджэт якой складае адну шостую частку трансферу адзінага футбаліста «Зеніту»?
БАТЭ ж даказаў, што ў футбол гуляюць не грошы і не імёны. Праз гэтую нашу шчырасць і несапсаванасць за БАТЭ і перажывалі не толькі ў Беларусі, але і па ўсім свеце. Для гэтага варта зірнуць на геаграфію каментатараў блогу Ганчарэнкі.
Урэшце, каманда змагла двойчы сыграць унічыю з грозным «Ювентусам», адабраць пункт у «Зеніту», а таксама не прайграць з буйным лікам «Рэалу».
Гэтая восень яшчэ надоўга запомніцца нам даўжэзнымі чэргамі і начоўкамі ля касаў у Мінску і Барысаве, прапановай шалёных грошай за «лішні білецік на БАТЭ», голам Сяргея Крыўца ў вароты «Ювентусу», сейвамі Сяргея Верамка, самаахвярнасцю Уладзіміра Ржэўскага, камандай, якую палюбіла ўся краіна. Гэтая восень запомніцца нам нараджэннем новай футбольнай легенды. Нават калі праз нейкі час атрымаецца паўтарыць такі поспех, першы ўсё адно не забываецца.
Беларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |