БарысаўРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еАпытаньнеЗагрузка...
Ці задаволеныя Вы зьменамі ўмоваў дарожнага руху ў Смалявіцкім раёне на трасе Барысаў-Менск (на ўчастку з агароджай паміж палосамі руху)? Рэклама
|
Рэгіянальныя навіны RSSДзяржава працягвае труціць людзейАказваецца, атрутны алькаголь вырабляюць і прадаюць ня толькі “левыя” вытворцы, але і дзяржаўныя прадпрыемствы. Паводле інфармацыі абласной Управы па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі, віно з утрыманьнем атрутных дадаткаў было выяўлена ў крамах Барысаўскага райпо. Варта пазьбягаць набыцьця ў крамах папулярнае ў пэўнай катэгорыі грамадзянаў віно «Спатканне» і «Таежный роман». У гэтым танным вінным прадукце выяўлены дэнатурат. Прадпрыемствы-вытворцы — ААТ «Маладэчнапіва» і ПУП «Клецкі вытворча-харчовы камбінат». Як паведамляе прэсавая служба МУС, за 9 леташніх месяцаў сурагатным алькаголем атруціліся 1,5 тыс. чалавек, летась за тойсамы пэрыяд — 2 тыс. За 10 гадоў, падлічыла МУС, па тойсамай прычыне ў Беларусі загінула 37 тыс. чалавек — крыху меншая колькасьць людзей пражывае ў населеных пунктах Барысаўскага раёну. Сёлета з продажу было выдалена ля 2 млн. літраў сфальсыфікаваных сьпірытусовых напояў, што ў 2 разы больш, чым у 2006 г. У выніку гэтага раўнютка на столькі ж павялічылася рэалізацыя алькаголю ў афіцыйным гандлю, а колькасьць атручаньняў сурагатамі зь летальным зыходам скарацілася на 21%. У 2006 г. толькі на тэрыторыі Меншчыны зь нелегальнага абароту выдалена і скіравана ў даход дзяржавы 6 тыс. літраў гарэлкі, 382 тыс. літраў віна і 67 тыс. літраў піва на суму вышэй за 3 млрд. Br. Паводле Барысаў электронны Беларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |