БарысаўРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еАпытаньнеЗагрузка...
Ці задаволеныя Вы зьменамі ўмоваў дарожнага руху ў Смалявіцкім раёне на трасе Барысаў-Менск (на ўчастку з агароджай паміж палосамі руху)? Рэклама
|
Рэгіянальныя навіны RSSУ Барысаве пачнуць рабіць "цёплыя" панэліЯк вядома, сыстэмы цэнтральнага абагрэву, якія дзейнічаюць у шматпавярховіках, у значна большай ступені награюць знадворнае паветра, чым, уласна, кватэры. Праз вокны і сьцены, вэнтыляцыйныя сыстэмы навонкі вырываецца прыкметная доля цяпла, прадвызначаная для абагрэву жыхароў.
Зрэшты, вокны можна заклеіць альбо нават памяняць на больш сучасныя, вэнтыляцыйныя адтуліны прычыніць, а вось із сьценамі нашмат складаней, асабліва ў панэльных дамах. Іх можна адно ўцяпліць адмысловай «шубай», але справа гэтая стратная, и самім жыхарам не пад сілу. Дый дзяржаве таксама. У Менскай вобласьці жыльлёва-камунальныя службы здолелі рашчодрыцца на «цеплавую рэабілітацыю» толькі трох шматкватэрных дамоў.
Магчыма, крыху больш пашчасьціць тым, хто будзе будаваць свае кватэры ў панэльных шматпавярховіках пасьля 2009 году.
Паводле Ёсіфа Дымковіца, Барысаў электронны Беларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |