БарысаўРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еАпытаньнеЗагрузка...
Ці задаволеныя Вы зьменамі ўмоваў дарожнага руху ў Смалявіцкім раёне на трасе Барысаў-Менск (на ўчастку з агароджай паміж палосамі руху)? Рэклама
|
Рэгіянальныя навіны RSSСёньня БАТЭ — "Ювэнтус"Сёньня на менскім стадыёне «Дынама» пройдзе матч другога туру групавога турніру Лігі чэмпіёнаў. Барысаўскі БАТЭ сустракаецца з турынскім «Ювэнтусам».
Пачатак матчу а 21:45 паводле менскага часу.
Білеты на гэты матч прадаліся ў Менску за суткі, рэшта была распаўсюджана ў Барысаве, за безнаяўны разьлік, праз працоўныя калектывы.
Але сказаць, што сёньня набыць квіток на матч немагчыма, нельга. Форумы газеты «Прессбол» стракацяць аб’явамі пра лішні квіток. Гэта перакупшчыкі, якія прапаноўваюць свае квіткі па цане, у некалькі разоў большай. Звычайна фігуруе цана ў 50 тыс. ці «дагаварная».
Улічваючы не надта цёплае надвор'е, ня выключана, што перад матчам тыя самыя білеты будуць прадавацца са зьніжкамі.
Супрацоўнікі міліцыі папярэджваюць, што матч трэба прыходзіць загадзя, бо будзе дэталёвы кантроль.
У 19:25 на канале «Лад» жывая трансьляцыя матчу нашых супернікаў па групе: піцерскага «Зэніту» і мадрыдзкага «Рэалу».
Нагадаем, што у першым туры БАТЭ ў Мадрыдзе прайграў «Рэалу» — 0:2, а «Зэніт» у Турыне «Ювэнтусу» — 0:1.
* * * Сёньня пройдзе яшчэ шэсьць матчаў.
У групе «Е» згуляюць «Ольбарг» — «Манчэстар Юнайтэд», «Вільярэал» — «Сэлтык»
у групе «F» — «Баварыя» — «Алімпік» Ліён, «Фіряэнціна» — «Сьцяўа»
у групе «G» — «Арсэнал» — Порту», «Фенэрбахчэ» — «Дынама» Кіеў.
Агляд гэтых матчаў на першым нацыянальным тэлеканале (БТ) у 00:10.
nn.by Беларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |