БарысаўРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еАпытаньнеЗагрузка...
Ці задаволеныя Вы зьменамі ўмоваў дарожнага руху ў Смалявіцкім раёне на трасе Барысаў-Менск (на ўчастку з агароджай паміж палосамі руху)? Рэклама
|
Рэгіянальныя навіны RSS
У Барысаўскім раёне згарэў жаночы праваслаўны кляштар11/11/2007 20:44 У вёсцы Барань Барысаўскага раёна 11 лістапада, каля сямі раніцы, згарэў драўляны будынак кляштара. Выратавальнікі МНС, на жаль, не змаглі выратаваць ад вогнішча дом у цэнтры вёскі, пабудаваны пасьля Вялікай Айчынай вайны для сельскага клюбу-бібліятэкі, і ў якім потым разьмяшчаўся манастыр.
Барысаўская плястмаса лепшая за кітайскую?02/11/2007 10:15 Барысаўскі завод плястмасавых вырабаў нарошчвае вытворчасьць тавараў народнага спажываньня. Гэта сьведчыць аб тым, што прадукцыя завода запатрабаваная як на нутраным, так і вонкавым рынку. Відочным робіцца галоўнае адрозьненьне прадукцыі БЗПВ: яна таньнейшая ад эўрапейскіх тавараў аналягічнага прызначэньня і значна трывалейшая ад г.зв. “кітайскіх”.
Жыхарам Старога места Барысава прапанавалі піць каламутную ваду02/11/2007 10:10 Неяк бягучым радком на Барысаўскай тэлевізіі прамільганула выбачэньне КУП “Барысаўвадаканал” перад гараджанамі за тое, што 1 лістапада, вада, што бяжыць з кранаў у кватэрах барысаўцаў, можа быць каламутнай і зьмяняць свой колер.
Перастворым гной у электраэнэргію!01/11/2007 12:40 У змаганьні за эканомію энэргарэсурсаў усе спосабы дарэчныя, т.б. дарэчныя ўсе патэнцыйныя віды паліва. Нядаўна ў СМІ зьявілася паведамленьне аб тым, што да канца бягучага году ў трох абласьцёх Беларусі ў рамках мерапрыемстваў па эканоміі энэргарэсурсаў у сыстэме ЖКГ будуць усталяваныя тры біягазавых гэнэратары, што працуюць на адыходах жавёлагадоўлі. То бок, на гноі.
Паўтысячы подпісаў за рамонт дарогаў – ёсьць!01/11/2007 12:37 Актывісты ГІ “За чысты Барысаў!” сабралі больш за паўтысячы подпісаў сярод жыхароў шэрагу “спальных” мікрараёнаў Барысава з патрабаваньнем да дэпутатаў Барысаўскага раённага і Менскага абласнога саветаў паспрыяць поўнаму рамонту гарадзкіх дарогаў і ходнікаў.
Шэрыя макароны – на італійскай лініі?31/10/2007 10:52 Сёлета Беларусь упершыню, паводле ацэнак экспэртаў, можа стаць ня толькі імпартэрам, але і экспартэрам збожжа. Паводле інфармацыі намесьніка міністра сельскай гаспадаркі і харчу Васіля Седзіна, да канца бягучага году мяркуецца прадаць да 500 тысячаў тонаў збожжа на экспарт. Вядзецца, зрэшты, аб фуражнай пшаніцы, якая выкарыстоўваецца для корму худобы.
Барысаўскі ідэоляг Каратыш заняўся лічыльнікамі31/10/2007 10:47 На пачатку восені газэта “Комсомольская правда в Беларуси” із спасылкаю на адзьдзел энэргетыкі Менгарвыканкаму паведаміла, што Міністэрства жыльлёва-камунальнай гаспадаркі мае ад 1 студзеня 2008 году ў два-тры разы падвысіць кошты на ваду для жыхароў, у якіх няма лічыльнікаў вады. Калі насамрэч так адбудзецца, дык новыя тарыфы стануць найдзейсным стымулам для набыцьця і ўсталяваньня падобных прыстасоваў.
Дзяржава працягвае труціць людзей30/10/2007 11:23
Аказваецца, атрутны алькаголь вырабляюць і прадаюць ня толькі “левыя” вытворцы, але і дзяржаўныя прадпрыемствы. Паводле інфармацыі абласной Управы па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі, віно з утрыманьнем атрутных дадаткаў было выяўлена ў крамах Барысаўскага райпо.
Непераборлівыя эстонцы ў Барысаве30/10/2007 11:09
Сёньня ў Барысаве знаходзіцца дэлегацыя эстонскага горада Нарва. Кіраўнікі пэўных буйных кампаніяў і чыноўнікі наведалі шэраг знаных прадпрыемстваў нашага горада. Сярод іх заводы мэдпрэпаратаў, плястмасавых вырабаў, крышталёвы і дрэваапрацоўчы камбінат. Таксама бізнэсмэны і чыноўнікі з эстонскага, але на 97% расейскамоўнага горада, пабываюць ва ўстановах адукацыі і культуры.
У Барысаве пачнуць рабіць "цёплыя" панэлі29/10/2007 13:07 Як вядома, сыстэмы цэнтральнага абагрэву, якія дзейнічаюць у шматпавярховіках, у значна большай ступені награюць знадворнае паветра, чым, уласна, кватэры. Праз вокны і сьцены, вэнтыляцыйныя сыстэмы навонкі вырываецца прыкметная доля цяпла, прадвызначаная для абагрэву жыхароў. Беларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |