БарысаўРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еАпытаньнеЗагрузка...
Ці задаволеныя Вы зьменамі ўмоваў дарожнага руху ў Смалявіцкім раёне на трасе Барысаў-Менск (на ўчастку з агароджай паміж палосамі руху)? Рэклама
|
Рэгіянальныя навіны RSS
Людзьміла Гарнак: “Запретить массовое мероприятие в форме схода!”05/12/2008 16:50 Сёньня арганізатары сустрэчы лідэра “Руху за Свабоду!” Аляксандра Мілінкевіча з жыхарамі Барысава ў СШ-23 атрымалі афіцыйную забарону на правядзеньне мерапрыемства. Аўтар адмовы – кіраўнічка ідэалягічнага адзьдзелу Барысаўскага райвыканкаму Людзьміла Гарнак. Адмова простая як граблі: “запрещено в связи с несоответствием предоставленных документов”.
У Барысаве працягваюцца перабоі з падлучэннем да Інтэрнэту05/12/2008 14:15 Безлімітны інтэрнэт робіцца ўсё больш папулярным сярод беларусаў, у тым ліку барысаўцаў. Гэта агаліла істотную праблему, звязаную з тэхнічным забеспячэннем.
Ідэалягічны адзьдзел Барысаўскага райвыканкаму: сустрэчу зь Мілінкевічам забараніць!04/12/2008 17:53 Сёньня з тэлефонных размоваў з працаўніцамі ідэалягічнага адзьдзелу Барысаўскага райвыканкаму стала вядома, што плянаваная Сяргеем Салашам і Алегам Мацкевічам сустрэча жыхароў гораду зь лідэрам “Руху за свабоду!” Аляксандрам Мілінкевічам забароненая. Сустрэчу меркавалася правесьці ўвечары 9 сьнежня ў СШ-23. Афіцыйная адмова будзе атрыманая заяўнікамі толькі заўтра.
Расійскі “Амкар” зацікавіўся трэнерам БАТЭ03/12/2008 15:29 У спіс прэтэндэнтаў на трэнерскую пасаду расійскага футбольнага клуба “Амкар” трапілі два спецыялісты.
Крыха да крыхі – Барысаўскаму камбінату хлебапрадуктаў на італійскі млын03/12/2008 14:39 Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў сканчвае рэканструкцыю гатунковага памолу пшаніцы.
Забітага ў Чэхіі беларускага палітуцекача пахавалі на роднай Крупшчыне02/12/2008 19:29 Арыштавалі падазраваных у забойстве былога прадпрымальніка Канстанціна Раманюка, які два гады таму атрымаў палітычны прытулак ў Чэхіі. Урну з прахам Канстанціна Раманюка ў нядзелю пахавалі на ягонай радзіме, ў Крупскім раёне. Канстанціну было 24 гады.
Райвыканкам зацягвае з дазволам на сустрэчу Мілінкевіча з жыхарамі Барысава02/12/2008 15:49 9 сьнежня ў барысаўскай СШ №23 зь 17-00 да 19-00 плянуецца сустрэча жыхароў нашага гораду зь лідэрам дэмакратычных сілаў Беларусі Аляксандрам Мілінкевічам. Адпаведная заяўка ў Барысаўскі райвыканкам была складзеная яшчэ 19 лістапада, аднак мясцовая вэртыкаль у сваіх найгоршых традыцыях зацягвае з адказам да апошняга.
Барысаўскія прадпрыймальнікі: паміж апатыяй і рашучасьцю02/12/2008 14:08 У Барысаве распачата інфармацыйная падрыхтоўка да заплянаванай на 10 сьнежня забастоўкі прадпрыймальнікаў. На рынках гораду актывісты прадпрыймальніцкага руху пачалі распаўсюд улётак, у якіх распавядаецца рыхтык пра пратэстную акцыю і прычынах, што яе пацягнулі. Аднак, на іхную думку, на рынках адзначаецца высокая ступені апатыі.
“Барысаўскія калядкі” адбудуцца 19-21 сьнежня02/12/2008 14:01 Барысаўскі райвыканкам і Мескае адзьдзяленьне Беларускай гандлёва-прамысловай палаты рыхтуюць унівэрсальную выставу-кірмаш “Барысаўскiя калядкi”, якая адбудзецца 19-21 сьнежня.
БАТЭ заключыў кантракт з нападаючым "Нёмана" Аляксандрам Алумонам02/12/2008 13:36 Футбольны клуб БАТЭ 1 снежня заключыў кантракт з 24-гадовым нападаючым гродзенскага "Нёмана" Аляксандрам Алумонам, паведаміў сайт барысаўскага клуба. Беларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |