БарысаўРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’е |
Сельская гаспадарка Барысаўскага рэгіёну (старонка дапрацоўваецца)Сельская гаспадарка Барысаўскага рэгіёну (паводле выданьня "Барысаў і рэгіён: стратэгія разьвіцьця". 2003 г.) Існы стан Сельскагаспадарчай вытворчасьцю ў рэгіёне займаецца мноства суб’ектаў, якіх можна падзяліць на 3 групы: - сельскагаспадарчыя прадпрыемствы; - насельніцтва; - фэрмэры. Найбольш значнай групай, безумоўна, зьяўляецца група сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, у якую ўваходзяць калгасы, саўгасы і іншыя сельскагаспадарчыя прадпрыемствы. У іх карыстаньні знаходзіцца каля 80% сельскагаспадарчай зямлі рэгіёну (пасяўныя плошчы складаюць 76,7 тыс. га). Усяго ў рэгіёне налічваецца 54 сельскагаспадарчых прадпрыемствы. У іх занята 9 тыс. чалавек, што складае каля 35% ад агульнай колькасьці занятых у прадпрыемствах і арганізацыях сельскай часткі рэгіёну. Назіраецца недахоп статыстычных дадзеных па ўласьніцкай структуры выпуску сельскагаспадарчай прадукцыі. Калі экстрапаляваць на Барысаўскі рэгіён агульнанацыянальныя дадзеныя, то можна з упэўненасьцю сьцьвярджаць, што ў прыватным сэктары вырабляецца ня менш за 40% выпуску сельгаспрадукцыі. Асабістыя гаспадаркі насельніцтва, займаючы толькі 20% сельскагаспадарчай тэрыторыі рэгіёну, вырабляюць 2/5 сельскагаспадарчай прадукцыі. Гэта адбываецца дзякуючы таму, што ў гаспадарках насельніцтва назіраецца значнейшая ўраджайнасьць культураў і надоі/прыросты хатняй жывёліны. Так, калі ў Барысаўскім раёне 83% пагалоў’я БРЖ знаходзіцца ў сельскагаспадарчых прадпрыемствах і толькі 17% у насельніцтва, пры гэтым апошнія даюць 40% агульных надояў малака, а першыя толькі пазасталыя 60%. Ураджайнасьць жа разнастайных культураў у прыватным сэктары перавышае ўраджайнасьць у публічным на 20-50%! Дадзены фэномэн мае месца дзякуючы двум асноўным фактарам: 1) матывацыя да працы лепшая ў прыватных гаспадарках і 2) адбываецца нефармальнае пераразьмеркаваньне рэсурсаў ад сельскагаспадарчых прадпрыемстваў на карысьць прыватных гаспадарак. Што датычыцца фэрмэрства, то сытуацыя зь ім выглядае гэтаксама як і ў цэлым па краіне. Фэрмэрскія гаспадаркі займаюць ня больш за 1% сельскагаспадарчых тэрыторыяў рэгіёну й вырабляюць ня больш за 1% валавага выпуску сельскагаспадарчай прадукцыі. Колькасьць фэрмэраў у рэгіёне скарацілася амаль удвая ў параўнаньні з 1996 г. (гл. Табліцу 6). Акрамя таго, на сёньняшні дзень каля паловы фэрмэраў у пэўнай ступені замарозілі вытворчасьць у сваіх гаспадарках, бо для многіх зь іх яна абарочваецца стратамі. Табліца 6. Колькасьць фэрмэрскіх гаспадарак і плошча замацаванай за імі зямлі ў Барысаўскім рэгіёне (1996 і 2001 г.г.)
У структуры сельскагаспадарчай вытворчасьці рэгіёну дамінуючае месца займае жывёлагадоўля, што дае 3/4 валавага выпуску сельскай гаспадаркі Барысаўшчыны. У 2001 г. выпуск сельскагаспадарчай прадукцыі ў адным толькі Барысаўскім раёне знаходзіўся на ўзроўні 23 млн. USD. Табліца 7. Структура вытворчасьці сельскагаспадарчай прадукцыі ў Барысаўскім раёне ў цэнах 2001 г. (2001-2002 г.г.)
Найбольшую долю ў аб’ёме сельскагаспадарчай вытворчасьці рэгіёну займаюць сьвініна (каля 30-40%), малако, ялавічына і збожжа (дадзеныя па Барысаўскім раёне гл. у Табліцы 10). Расьлінаводзтва Пасяўныя плошчы Барысаўскага рэгіёну складаюць каля 90 тыс. га, 76,7 тыс. зь якіх займаюць сельскагаспадарчыя прадпрыемствы. У структуры пасеваў сельгаспрадпрыемстваў дамінуюць зерневыя і зернебабовыя (56,6%) і значна меншы паказьнік у шматгадовых траваў — 21,9% (гл. Табліцу 8). Увогуле, разнастайныя кормавыя культуры займаюць каля 30% пасяўной плошчы. У 2002 г. валавы збор збожжа ў сельскагаспадарчых прадпрыемствах рэгіёну склаў 81 тыс. т. Яшчэ каля 10 тыс. т. было сабрана ў гаспадарках насельніцтва. У структуры пасеваў насельніцтва дамінуюць харчовыя культуры — бульба (каля 60%) і агародніна. Толькі каля 1520% зямлі адводзяцца насельніцтвам пад збожжа й яшчэ каля 10% — пад сенажаці. Гэта дазваляе прыватнаму сэктару даваць 95% валавага аб’ёму вытворчасьці бульбы ў рэгіёне і 75% вытворчасьці агародніны. Прыватныя гаспадаркі таксама вырабляюць прыкладна 96,5% ад валавага выпуску садавіны, пры ўраджайнасьці культураў у 18 разоў вышэйшай, чым у калгасах і саўгасах. Табліца 8. Структура пасеваў у сельскагаспадарчых прадпрыемствах Барысаўскага рэгіёну ў 2002 г., га
Жывёлагадоўля Сельская гаспадарка Барысаўскага рэгіёну мае значны ўхіл у бок жывёлагадоўлі, дзякуючы таму, што на ягонай тэрыторыі — у мястэчку Лошніца — знаходзіцца сьвінагадоўчы саўгас-камбінат "Барысаўскі». Дадзенае прадпрыемства дае каля 30-40% усяго аб’ёму сельскагаспадарчай вытворчасьці рэгіёну. Колькасьць галоў сьвіньняў на пачатак 2003 г. на ім складала 90,2 тыс., пры праектнай магутнасьці ў 100 тыс. галоў. У 2002 г. сьвінакомлексам было рэалізавана 131,8 тыс. галоў, агульнай вагой 11,9 тыс. т., на суму 19643,8 млн. руб (каля 11 млн. USD). Гэта найбуйнейшае прадпрыемства такога кшталту ў краіне. Акрамя таго, у рэгіёне яшчэ адзін калгас («Чырвоны Кастрычнік») займаецца гадоўляй сьвіньняў. Пагалоў’е ў ім складае 2,8 тыс. галоў. Пагалоў’е сьвіньняў у хатніх гаспадарках рэгіёну налічвае 30 тыс. галоў. Гадоўляй БРЖ на мяса ў рэгіёне займаюца два аграпрадпрыемствы: калгасы «Чырвоны наваселец» і «1 мая», пагалоў’е ў якіх на пачатак 2001 г. складала 4 тыс. галоў. У 2002 г. усімі аграпрадпрыемствамі рэгіёну было рэалізавана 23,3 тыс. галоў БРЖ, агульнай вагою 2,7 тыс. т. на суму 3,022 млн. руб. (каля 1,7 млн. USD) (гл. Табліцу 10). Істотную вагу адыгрывае малочная жывёлагадоўля. У 2002 г. у аграпрадпрыемствах рэгіёну было надоена 45,5 тыс. т. малака, выручка ад рэалізацыі якога склала каля 8,2 млрд. руб. (4,6 млн. USD). У публічным сэктары рэгіёну вырабляецца 26 млн. штук яек [1][1]. Такі аб’ём дае адно прадпрыемства, што месьціцца ў вёсцы Ўхалода. Колькасьць яек, атрыманых ад гаспадарак насельніцтва ўсяго рэгіёну, можа быць нават вялікшай. Трэба нагадаць, што каля 20% агульнага аб’ёму вытворчасьці мяса і птушкі й каля 40% агульных надояў малака прадукуецца ў гаспадарках насельніцтва рэгіёну. Эфэктыўнасьць сельскагаспадарчай вытворчасьці У цэлым, сельская гаспадарка рэгіёну знаходзіцца ў крызавым стане. Пераважная большасьць аграпрадпрыемстваў зьяўляюцца стратнымі. З 29 гаспадарак Барысаўскага раёну толькі 5 прыносяць прыбытак, у той час калі пазасталыя 24 зазнаюць страты. Страты, генэруемыя апошнімі (а гэта больш за 2 млн. USD у 2002 г.), у 2 разы перавышаюць сумарны прыбытак першых. Стратным зьяўляецца вырошчваньне ўсіх культураў, акрамя збожжа й агародніны адкрытага грунту. Рэнтоўнасьць ў расьлінаводзтве склала — 1,4% у 2002 г. Лепш сытуацыя выглядае ў жывёлагадоўлі, дзе рэнтоўнасьць знаходзілася на ўзроўні 1,5%. Прыбытковымі былі вытворчасьць сьвініны і яек, стратнымі — ялавічыны й малака. Нізкай застаецца аплата працы ў сельскагаспадарчых прадпрыемствах. У 2002 г. сярэднемесячны заробак у галіне склаў 104,5 тыс. руб., што на 28% ніжэй за велічыню сярэдняга заробку ў сельскай частцы рэгіёну, і амаль ў 2 разы ніжэй за сярэдні заробак у г.Барысаве. У сабекошце прадукцыі расьлінаводзтва дамінуюць наступныя артыкулы: аплата працы (20,4%), амартызацыя (16,9%), паліва (14,6%), мінэральныя ўгнаеньні (10%). У сабекошце прадукцыі жывёлагадоўлі найбольш важкімі артыкуламі зьяўляюцца: кормы (55,1%), аплата працы (13,4%) і амартызацыя (5,7%) (гл. Табліцу 11). Аб неэфэктыўнасьці сельскагаспадарчых прадпрыемстваў рэгіёну сьведчыць хоць бы той факт, што гаспадаркі насельніцтва, займаючы значна менш зямельных плошчаў за прадпрыемствы, прадукуюць значную частку аб’ёмаў сельгаспрадукцыі рэгіёну. Так, калі суадносіны сельскагаспадарчых плошчаў прадпрыемтваў і насельніцтва складаюць 80:20, дык суадносіны іхных аб’ёмаў вытворчасьці — 60:40 [2][2]. Ураджайнасьць разнастайных культураў у прыватным сэктары перавышае ўраджайнасьць у публічным на 20-50%! Усе гэтыя лічбы адлюстроўваюць, разам зь лічбамі ўзроўню рэнтоўнасьці гаспадарак (гл. вышэй), адносную неэфэктыўнасьць сельскагаспадарчых прадпрыемстваў. Да шэрагу прычынаў, з-за якіх сельгаспрадпрыемствы зьяўляюцца неэфэктыўнамі, належаць: - сыстэмныя недахопы: манаполія дзяржавы на валоданьне зямлёй сельскагаспадарчага карыстаньня, надзяленьне сельгаспрадпрыемстваў функцыямі мясцовай адміністрацыі, дыскрымінацыйная цэнавая палітыка дзяржавы і г. д.; - кепская сыстэма матывацыяў для калгасьнікаў і працаўнікоў саўгасаў; - неэфэктыўны мэнэджмэнт. На дадзены момант можна казаць аб тым, што публічная частка аграрнага сэктару рэгіёну (як і краіны ў цэлым) набыла імідж інэртнай і неэфэктыўнай сыстэмы, што існуе толькі дзякуючы датацыям з боку дзяржавы. Тэрмін «каўгасна-саўгасная сыстэма» мае акрэсьленае нэгатыўнае адценьне, самі калгасы й саўгасы сталі сымбалем неэфэктыўнасьці й асацыююцца з шэрагам адмоўных зьяваў: карупцыяй, алькалізмам працаўнікоў, нерацыянальным выкарыстаньнем зямельных рэсурсаў і сродкаў вытворчасьці, занядбанасьцю машыннага парку і г.д. Спробы рэфармаваньня сэктару Стан сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, які праз увесь час пагаршаецца, і неабходнасьць іх фінансавай падтрымкі прымушае ворганы дзяржаўнай улады рэфармаваць дадзеныя прадпрыемствы. Аднак па розных прычынах дадзеныя рэформы насілі і носяць павярхоўны характар (да таго ж большасьць зь іх мае палітычную прыроду) і абмяжоўваюца пераважна зьменаю «шыльдаў». Спробы рэформаў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, што мелі месца да сёньняшняга дня, не зьмяняюць істотным чынам мэханізмы функцыянаваньня гэтых эканамічных суб’ектаў і таму ня могуць мець аніякага выніку. Тым ня менш, яны паказваюць занепакоенасьць уладных ворганаў станам сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, а таксама пэрспэктывамі разьвіцьця аграрнага сэктару краіны. Гэта сьведчыць як пра актуальнасьць праблемы, так і пра тое, што нават на дзяржаўным узроўні зьяўляецца разуменьне таго, што калгасна-саўгасная сыстэма ня можа існаваць у сучасных эканамічных варунках. Праграмай удасканаленьня АПК Менскай вобласьці на 2001-2005 г.г. акрэсьлена зьмена праўна-арганізацыйнага статусу 33 сельскагаспадарчых прадпрыемстваў зь 54, што існуюць у рэгіёне. У табліцы 9 пададзеныя іхныя назвы і спосабы рэфармаваньня. Табліца 9. Пералік сельскагаспадарчых прадпрыемстваў Барысаўскага рэгіёну, што падлягаюць рэфармаваньню паводле Праграмы ўдасканаленьня АПК Менскай вобласьці на 2001-2005 г.г.
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||