БарысаўРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еАпытаньнеЗагрузка...
Ці задаволеныя Вы зьменамі ўмоваў дарожнага руху ў Смалявіцкім раёне на трасе Барысаў-Менск (на ўчастку з агароджай паміж палосамі руху)? Рэклама
|
Малы бізнэс у Барысаўскім рэгіёне (старонка дапрацоўваецца)Малы бізнэс ў Барысаўскім рэгіёне (паводле выданьня "Барысаў і рэгіён: стратэгія разьвіцьця". 2003 г.) Існы стан Без сумніваў можна сьцьвердзіць, што менавіта малы бізнэс зьяўляецца найбольш мабільный і чуйнай да сыгналаў рынку часткай эканомікі рэгіёну. З-за недахопу статыстыкі надзвычай складанай задачай зьяўляецца ацэнка памераў і структуры дадзенага сэктару, а таксама ягоных узаемадачыненьняў зь іншымі сэктарамі эканомікі рэгіёну (гл. Мэтадалягічныя заўвагі). Адметнасьцю малога бізнэсу ёсьць тое, што ён зьяўляецца адзіным эканамічным суб’ектам з боку прапановы, што ўзьнік і разьвіваўся ва ўмовах рынкавай эканомікі, а не на базе былых савецкіх структураў. Большая частка прадпрыемстваў малога бізнэсу ці прадпрыймальнікаў функцыянуе ў г.Барысаве. Адбываецца так дзякуючы вялікшай пакупніцкай здольнасьці гарадзкога насельніцтва, вялікшаму памеру рынку й наяўнасьці неабходнай рынкавай інфраструктуры. У структуры малога бізнэсу можна вылучыць 3 элемэнты паводле праўна-арганізацыйнай рысы: 1. Малыя прадпрыемствы. Гэтая група аб’ядноўвае даволі буйныя прадпрыемствы. Усе яны аднак зьяўляюцца цалкам прыватнымі і былі створаныя ўжо ў незалежнай Беларусі, таму матывацыі іхных уладальнікаў і мэнэджмэнту кардынальна адрозьніваюцца ад матывацыі мэнэджэраў дзяржаўных ці прыватызаваных прадпрыемстваў; 2. Індывідуальныя прадпрыймальнікі. Індывідуальныя прадпрыймальнікі зьяўляюцца даволі масавай групай, асабліва калі ўлічыць, што кожны зь іх мае права ўзяць да сябе на працу яшчэ да 3 чалавек. Пры гэтым, жорсткі падатак, які мусіць сплочваць кожны прадпрыймальнік, усяго толькі павялічваецца на пэўную суму за кожнага найміта; 3. Індывіды і іх групы, што займаюцца незабароненай прадпрыймальніцкай дзейнасьцю без рэгістрацыі. Гэта прадстаўнікі чыстай шэрай сфэры эканомікі рэгіёну, якія актыўна функцыянуюць насуперак празьмерным бюракратычным перашкодам. Статыстычныя дадзеныя па паказьніках функцыянаваньня малога бізнэсу існуюць толькі стасоўна да першай групы — малых прадпрыемстваў. Таму аналіз дадзеных суб’ектаў гаспадараньня мэтазгодна ажыцьцявіць асобна. На думку аўтараў стратэгіі, пры аналізе разьвіцьця малога прадпрыймальніцтва (МП) ў рэгіёне належыць у большай ступені зьвяртаць увагу на якасныя зрухі, якія ў ім адбываюцца, а не на маштаб ягонага разьвіцьця. Пры наяўнасьці пазытыўных тэндэнцыяў можна не зважаць на нязначную вагу МП у параўнаньні зь дзяржаўным і квазі-прыватным сэктарам: у большасьці выпадкаў стрымліваньне развіцьця МП абумоўлена адсутнасьцю спрыяльных інстытуцыйных умоваў і рэальных эканамічных рэформаў. А таму патэнцыял прадпрыймальніцтва канкрэтнага рэгіёну не вызначаецца ягоным маштабам у дадзены час. Хоць апошнім часам стан разьвіцьця малога прадпрыймальніцтва ў Беларусі нельга лічыць задавальняльным, МП у Барысаўскім рэгіёне займае ўсё больш важнае месца ня толькі ў сфэры гандлю й паслугаў, але і у галіне вытворчасьці. Так, калі ўдзельная вага малых прадпрыемстваў у выпуску прамысловасьці г.Барысава складала ў 2001 г. 4,3%, то ў 2002 г. — ужо 5,6%. У цэлым жа, як сьведчаць дадзеныя Табліцы 12, занятасьць на прамысловых малых прадпрыемствах (ПМП) у Барысаўскім рэгіёне, хоць і нязначна, але скарачаецца. Аднак ёсьць і станоўчыя тэндэнцыі. Перадусім варта адзначыць, што занятасьць у прадпрыймальніцтве больш інтэнсыўна расьце на пэрыфэрыі, прычым у прамысловасьці ў большай ступені. Так, у Барысаўскім раёне пэрсанал ПМП павялічыўся з 178 чалавек да 220 (прырост 23,6%), у Крупскім — з 58 да 89 (53,4%). Гэта сьведчыць аб зьмяншэньні дыфэрэнцыяцыі разьвіцьця эканомікі ў рэгіёне ў кірунку «цэнтар-пэрыфэрыя». У г.Барысаве ж назіраецца ператок з прамысловых МП у іншыя галіны эканомікі (гл. Табліцу 13). Табліца 12. Параўнаньне структуры занятасьці ў МП агулам і ў ПМП
Так, калі занятасьць на ПМП скарацілася з 1558 чалавек да 1472 (на 5,5%), то ў цэлым занятасьць на МП г.Барысава павялічылася на 3,5%. Увогуле гэтая тэндэнцыя адлюстроўвае рост попыту ў сфэры паслугаў і характарызуе такім чынам рост узроўню жыцьця ў г.Барысаве. Для рэгіёну характэрна большая ўдзельная вага занятых на ПМП, чым у сярэднім па краіне, што яшчэ раз падкрэсьлівае яго прамысловую спэцыялізацыю. Структура ПМП па адміністратыўных адзінках Барысаўкага рэгіёна (гл. Табліцу 17) сьведчыць аб арганізацыі больш працаёмістых вытворчасьцяў у сельскіх абшарах, што ва ўмовах большай напружанасьці на рынку працы ў сельскіх раёнах зьяўляецца пазытыўнай тэндэнцыяй. Табліца 13. Занятасьць у малым прадпрыймальніцтве (МП) у цэлым і ў прамысловасьці (ПМП)
Табліца 14. Асноўныя паказьнікі ПМП Барысаўкага рэгіёну
Табліца 15. Вытворчасьць спажывецкіх тавараў (СТ) у адпускных коштах, млн.руб.
Табліца 16. Фінансавыя паказьнікі МП Барысаўскага рэгіёну, 2002 г.
Табліца 17. Структура ПМП па адміністратыўных адзінках Барысаўкага рэгіёну
Як сьведчыць Табліца 14, рост выпуску і вартасьці асноўных вытворчых фондаў (АВФ) прамысловых МП Барысаўкага рэгіёну адбываецца апераджальнымі тэмпамі ў параўнаньні зь Менскай вобласьцю. Такім чынам, ПМП рэгіёну агулам набывае характар больш капіталаёмістай, чым у сярэднім па Менскай вобласьці, што сьведчыць аб яе скіраванасьці на рост прадукцыйнасьці працы ў асноўным за кошт больш дасканалага абсталяваньня. Так, у аб’ёме вытворчасьці прадукцыі Барысаўскі рэгіён павялічыў сваю ўдзельную вагу ў Менскай вобласьці з 11,8 да 12,1%, у аб’ёме асноўнага капіталу — з 7,4 да 8,1%. Нягледзячы на рост адноснай капіталаёмістасьці ПМП рэгіёну маюць нашмат большую скіраванасьць на канцавога спажыўца, чым у сярэднім па Менскай вобласьці. Дадзеныя Табліцы 15 сьведчаць, што ўдзельная вага спажывецкіх тавараў у выпуску ПМП рэгіёну амаль удвая перавышае аналягічны паказьнік па вобласьці. Такім чынам, можна меркаваць, што прадукцыя рэалізуецца ў значнай ступені для мясцовага спажываньня. Рост жа адноснай капіталаёмістасьці можа быць выкліканы больш высокім кшталтам патрабаваньняў спажыўцоў рэгіёну ў параўнаньні зь Менскай вобласьцю ў сярэднім. Як можна бачыць з Табліцы 15, Барысаўскі рэгіён у выпуску спажывецкіх тавараў у большай ступені зарыентаваны на выраб харчовай прадукцыі —яе удзельная вага ў рэгіёне ў сярэднім у 1,5 разы вышэйшая, чым па вобласьці. Прычым, у большай ступені вытворчасьць харчовых тавараў характэрная для сельскіх мясцовасьцяў, што адлюстроўвае пераарыентацыю працоўных рэсурсаў з калгасных гаспадарак і дазваляе бачыць магчымасьці больш поўнай адаптацыі аграрных раёнаў да рынкавых умоваў у прышласьці. Аб пэўных перавагах і, адпаведна, пэрспэктывах разьвіцьця МП у Барысаўскім рэгіёне дазваляе меркаваць параўнаньне фінансавых паказьнікаў прадпрыемстваў рэгіёну і вобласьці (гл. Табліцу 16). Пры ўдзельнай вазе МП рэгіёну ў выручцы ад рэалізацыі прадукцыі па вобласьці ў памеры 12,8% вага выдаткаў на вытворчасьць склала ўсяго 8,8%. Адпаведна назіраецца больш высокі ўзровень прыбытку ад рэалізацыі прадукцыі — 14,8%. Рэнтоўнасьць рэалізаванай прадукцыі перавышае паказьнік па вобласьці ў 1,7 разоў. Варта зазначыць пэўную дэцэнтралізаванасьць прадпрыймальніцкага прыбытку ў рэгіёне — звыш 20% прыбытку лякалізавана ў Крупскім раёне, на які прыпадае 8,4% занятых на малых прадпрыемствах. Гэта можна ацэньваць як станоўчы момант, бо сьведчыць аб павелічэньні адноснай раўнамернасьці генэрацыі даходаў у рэгіёне, а таксама наяўнасьці й разьмеркаванасьці прадпрыймальніцкай ініцыятывы ў ягоных межах. Ужо існы клас прадпрыймальнікаў будзе адначасова і прыкладам ініцыятыўнасьці для згубіўшых працу падчас рэформаў гаспадаркі Барысаўскага рэгіёну, і адсарбэнтам працоўных рэсурсаў, а таксама канкурэнтам для дзяржаўнага сэктару. Табліца 18. Структура рэклямнай плошчы газэт Барысаўшчыны па відах прадпрыймальніцкай актыўнасьці ў 1998 г. (КБ — «Курьер из Борисова», БН — «Борисовские новости»)
Аналіз, зроблены на падставе ацэнкі рэклямных плошчаў лякальных газэт (гл. падразьдзел «Мэтадалягічныя заўвагі»), паказаў, што сфэра малога бізнэсу вырасла прыкладна ў два разы ў пэрыяд з 1998 па 2003 гг. (гл. Табліцы 18 і 19) Істотныя зьмены адбыліся і ў структуры вытворчасьці малога бізнэсу. Так, у 1998 г. значную долю рынку (9,2%) займаў продаж разнастайнай побытавай тэхнікі: лядоўняў, тэлівізійных прыймачоў, мікрахвалёвак і г.д. Да 2003 г. доля дадзенай групы зьнізілася да 1,35%, прычым абароты ў дадзенай сфэры дзейнасьці скараціліся ня толькі адносна, але яшчэ і ў абсалютных вымярэньнях. Таксама зьнізіліся долі такіх групаў як «Мэдычныя паслугі і продаж мэдыкамэнтаў» (з 6,9% да 4,8%), «Рамонт аўтамабіляў, продаж запчастак» (зь 9,9% да 3,4%), «Апэрацыі зь нерухомасьцю» (зь 5,7% да 1,8%). Абсалютнага скарачэньня не назіралася толькі па першай групе. У іншых жа за мінулыя 5 год адбылося скарачэньне абаротаў у абсалютным вымярэньні. Адначасова са скарачэньнем абаротаў у адных сфэрах бізнэсу, яны павялічыліся ў іншых. Так адбылося ў групах «Будаўнічыя матар’ялы: выраб і продаж» (з 11,9% да 19,0%) і «Вокны, дзьверы, ралеты й г.д.: выраб і продаж» (з 4,0% да 7,3%). Калі аб’яднаць групы з 13 па 16, якія зьвязаныя з паляпшэньнем жыльлёвых умоваў спажыўцоў, то, па-першае, робіцца відавочным, што гэта вялікая сфэра бізнэсу займае каля 40% ад агульнага аб’ёму абаротаў малога бізнэсу ў рэгіёне. Па-другое, можна канстатаваць значны рост долі дадзеных групаў — з 30% у 1998 г. да амаль 40% ў 2003 г. Такім чынам, ёсьць усе падставы назваць галіну, зьвязаную з будаўніцтвам жытла, яго ўдасканальваньнем, а таксама дрэваапрацоўку найбольш канкурэнцыйнай і дынамічнай у Барысаўскім рэгіёне [1][1][1]. Яшчэ вялікшую цікавасьць можа выклікаць той факт, што на дадзены момант у г. Барысаве адбываецца будаўніцтва ўсяго некалькіх шматкватэрных дамоў. Усе іншыя паслугі па будаўніцтву жытла й яго ўладкаваньню прапануюцца незарэгістраванымі, так бы мовіць, прадпрыймальнікамі. Такім чынам, усё жытло, што будуецца зараз у Барысаўскім рэгіёне, а гэта ў асноўным прыватныя дамы, будуецца занятымі ў г.зв. «шэрай сфэры». Да таго ж ільвіная доля рамонтных работ у прыватных кватэрах і дамох таксама ажыцьцяўляецца незарэгістраванымі індывідамі ці іх групамі. І толькі будаўнічыя працы, зьвязаныя зь нежыльлёвым фондам (вытворчыя і офісныя будынкі дзяржаўных арганізацыяў і ўстановаў) ажыцьцяўляюцца зарэгістраванымі фірмамі з афармленьнем адпаведнай дакумэнтацыі і справаздачнасьцю. Такім чынам, можна ацаніць памеры шэрай сфэры ў будаўніцтве й сумежных галінах на узроўні 30% у аб’ёме вытворчасьці ўсяго малога бізнэсу рэгіёну. Акрамя таго, значная частка прадпрыймальнікаў з групы «Пракат, іншыя паслугі» таксама функцыянуе у чыстай шэрай сфэры. У пазасталых сфэрах, бізнэсоўцы паказваюць дзяржаўным ворганам адно толькі частку свайго бізнэсу, каб паменшыць падаткавы цяжар, а вялізная частка трансакцыяў адбываецца ў той самай шэрай сфэры. У выніку, можна зь вялікай доляй верагоднасьці сьцьвярджаць, што прыкладна палова малога бізнэсу ў Барысаўскім рэгіёне «шэрая». Гэта значыць, што вялізная колькасьць людзей, а ў межах усяго рэгіёну яна можа дасягаць 5-10 тыс. чал., працаўладкаваная нелегальна. Гэтыя людзі ня сплочваюць падаткі, ня робяць адлічэньні ў Фонд сацыяльнага забясьпечаньня. Грашовыя плыні і прыбытак у гэтай сфэры таксама не абкладаюцца падаткамі. Табліца 19. Структура рэклямнай плошчы газэтаў Барысаўшчыны па відах прадпрыймальніцкай актыўнасьці ў 2003 г.
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||