Блог Belrada.org
		<description>Блог Belrada.org</description> 
						  <description><![CDATA[Калі ў вас раптам пахіснулася здароўе і вам спатрэбілася прайсьці курс славянскага масажу (не абы якога, а менавіта славянскага!), раім зьвярнуцца да жыхара Барысава нейкага Пятра Аляксеевіча па тэлефоне 8-029-3852428. 
Прыканцы ліпеня малады зухаваты чалавек абыходзіў двары пячанскіх шматпавярховікаў і раздаваў улёткі, у якіх пазначалася, што ў мясцовым Доме афіцэраў пачынае працу г.зв. “школа здоровья и безопасности для всей семьи “Оберег”. На невялічкім кавалачку паперчыны быў сабраны сапраўдны “кактэйль” прапановаў, прычым “кактэйль” выключна славяна-расейскі.
 (Berzerk)]]></description> 
						  <description><![CDATA[Лідэр Руху “За свабоду!” Аляксандар Мілінкевіч 4 ліпеня наведаў Барысаў, каб выказаць падтрымку будучаму кандыдату ў дэпутаты на выбарах у Палату прадстаўнікоў ад Партыі БНФ Сяргею Салашу. Аляксандар Уладзімеравіч паўдзельнічаў у пікеце па збору подпісаў за Салаша каля ўнівэрсаму “Нёман” у барысаўскім мікрараёне “Прыборы”, а таксама абыйшоў шэраг кватэраў дома №139, што на вуліцы Нармандыя-Нёман, жыхары якога пажадалі паставіць свой подпіс у падтрымку дэмакратычнага прэтэндэнта. 
 (Precious)]]></description> 
						  <description><![CDATA[Дэградацыя грамадзтва і дэградацыя асобы ў эпоху лукашэнкавага застою набыла хіба завершаныя формы. Абыякавасьць, недавер і панічны страх перад начальствам зьмяшаліся ў агрэсіўны эмацыйны кактэйль у душы шараговага грамадзяніна “сильнопроцветающей” краіны – зацішнай выспы ў акіяне бурлівых капіталістычных грамадзтваў. Сваю зацішную “выспу” – дзіцячую пясочніцу ў двары дома №165, што на вуліцы Нармандыя-Нёман, знайшла і адна з жыхарак Барысава, зафіксаваная на фота ў гэтым блёгу.
 (Macrovision)]]></description> 
						  <description><![CDATA[Распачаўся чарговы фарс пад назвай выбары ў г.зв. Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. Першым і апошнім паказьнікам таго, ці зьбіраецца ісьці ўлада на пэўныя саступкі ў выбарчым працэсе, будзе ўключэньне ці неўключэньне незалежных прадстаўнікоў у акруговыя выбарчыя камісіі. ГК “За чысты Барысаў!” падтрымлівае вылучэньне Зьм.Бабіцкага ў Барысаўскую гарадзкую акруговую выбарчую камісію №62 і А.Мацкевіча ў Барысаўскую сельскую акруговую выбарчую камісію №63. Падтрымайце, калі ласка, іх вылучэньне сваім подпісам. Гэтыя асобы маюць выдатны выбарчы досьвед ва ўмовах лукашысцкай Беларусі.
Па гэтым пытаньні можна зьвязацца непасрэдна зь імі па тэл. 8-029-5060917 (А.Мацкевіч) і 8-029-3469878 (Зьм.Бабіцкі).
 (Berzerk)]]></description> 
						  <description><![CDATA[Зьявілася PDF-вэрсія праграмнага дакумэнта “Эўрапейскія пэрспэктывы для Барысава”, распрацаванага ГК “За чысты Барысаў!”. Дакумэнт даступны для спамвананьня, друкаваная вэрсія якога ў поўным колеры павінна выйсьці неўзабаве. Мяркуецца, што “Эўрапейскія пэрспэктывы” атрымае большасьць кіраўнікоў юрыдычных установаў горада і раёну. Атрымаць дакумэнт зможа і паспаліты барысавец, варта толькі напісаць заяўку на электронны адрас macrovision2008@gmail.com.
 (Macrovision)]]></description> 
						  <description><![CDATA[8 чэрвеня 2008 г. на 57 годзе ад нас адыйшоў наш верны сябра Мірскі Аляксандар Захаравіч, які ўсё сваё сьвядомае жыцьцё аддаў настаўніцкай працы. Ён выкладаў ангельскую мову ў Навасельскай СШ Глівінскага с/с. Значную частку свайго жыцьця прысьвяціў справе беларускага Адраджэньня, займаў актыўную грамадзкую пазыцыю. На працягу апошніх 14 гадоў быў сябрам Беларускага Народнага Фронту.
Пахаваны Аляксандар Захаравіч на старых барысаўскіх жыдоўскіх могілках побач з магілай сваёй маці...
Мы смуткуем з нагоды заўчаснай страты нашага сябра і паплечніка.
Вечная памяць! Хай зямля яму будзе пухам...
Барысаўская філія Партыі БНФ
 (Macrovision)]]></description> 
						  <description><![CDATA[У Пячах каля дому №36 пачалі выкладваць новыя бардзюры. Жыхары чакаюць на пракладку новага асфальту, які быў вывернуты падчас рамонту трубаў некалькі гадоў таму. Дагэтуль мясцовым камунальным службам не было аніякае справы ані да асфальту, ані да бардзюраў, пакуль актывісты грамадзкай кампаніі “За чысты Барысаў!” ня склалі адмысловы зварот у Барысаўскі раённы савет дэпутатаў, не  прайшліся па усіх кватэрах гэтага дома і не сабралі подпісы сярод жыхароў. Подпісы падзейнічалі – камунальнікі заварушыліся. Толькі вось абяцанага травянога покрыва не месцы даўным-даўна пракладзеных трубаў не відаць і дагэтуль. Але каму зараз якая справа да газону, добра хоць бардзюрамі заняліся, ня кажучы ўжо пра тое, што вылучылі жменьку тэрыторыі і для будучай аўтапаркоўкі… Зрэшты, і на гэтым дзякуй!
 (Macrovision)]]></description> 
						  <description><![CDATA[Сёньняшні палітычны рэжым у Беларусі паводле сваёй сутнасьці антыэўрапейскі. Праз палітычны ізаляцыянізм наша краіна страчвае ці адсоўвае на няпэўны тэрмін тыя выгоды і пэрспэктывы, якія чакаюць беларускі народ пры магчымым уступленьні Беларусі ў сям’ю эўрапейскіх народаў – у Эўрапейскі Зьвяз. Адмыслоўцы, якія супрацоўнічаюць з ГІ “За чысты Барысаў!”, распрацавалі папулярны дакумэнт пад папярэдняй назвай “Эўрапейскія пэрспэктывы для Барысава”, у якім сьціла і ясна адзначылі тыя выгоды, якія чакаюць Барысаў у выпадку далучэньня Беларусі да ЭЗ. З поўным тэкстам дакумэнту можна азнаёміцца ў гэтым блёгу.
 (Berzerk)]]></description> 
						  <description><![CDATA[Як вядома, бээрсээмаўцаў Менскай вобласьці прасьвятліла чарговая ідэя-фікс. Грант ад дзяржавы выбіты, таму можна раптам узбурыцца на ажыцьцяўленьне прапагандысцкага праекту пад дзіўнаватай назвай “Властелин села”. Афіцыйна гэты праект акрэсьліваецца як сямейна-сельскагаспадарчы. Патрыёты з палымянымі чырвона-зялёнымі сэрцамі у грудзёх маюць намер выхаваць “у молодежи патриотизм, уважение к истории и культуре, жителям и профессиям белорусской деревни”, а таксама “закрепить молодежь на селе, приумножить национальные традиции”. Прычым, сярод абавязковых умоваў праявы творчых высілкаў удзельнікам праекту дазваляецца рабіць фотаздымкі. Я хоць і не жыхар сяла і з гэтай прычыны не магу прэтэндаваць на ганарыстае званьне быць ягоным “властелином”, аднак не ўстрымаўся, каб не зрабіць фота.
 (Macrovision)]]></description> 