Існуе "раман выхавання", а беларускі блогер Andorac (журналіст газеты "Наша Ніва" Зміцер Панкавец) піша "аповеды выхавання". Нядаўна было пра падлеткавы сэкс у барысаўскай вёсцы, цяпер — пра падлеткавыя баі.
Мужык павінен умець біцца. Цвёрда вынес гэта са школы. Хто не ўмее біцца ці пазбягае боек - не зусім паўнавартасны мужык.
Я выдатна помню свой першы выбіты зуб. Гэта было ў першым класе. Я растоўк нос Дзіму Каралёнку. Там асаблівай маёй заслугі не трэба было, разбіць нос Дзіму мог кожны, бо нос у яго быў вельмі слабы. Чуць што, адразу юшка цячэ. Але Кароль, як мы яго называлі, паскардзіўся Мішу Вяршку, свайму найлепшаму сябру і майму траюраднаму брату. Дакладна помню Мішаў удар у маё грызла, смак крыві і мінус адзін зуб у роце.
60-годзьдзе прыняцьця Дэклярацыі правоў чалавека (10 сьнежня) мы вырашылі адзначыць у Менску. Недзе а 15 гадзіне мы падыйшлі да ГУМу, сталі каля парапэту, апрануліся ў сьвяточныя камізэлькі з надпісамі “60 гадоў усеагульнай Дэклярацыі правоў чалавека”. Толькі пасьпелі мы гэта зрабіць, як да нас падляцелі некалькі чалавек у цывільным з патрабаваньнем “прайсьці”.
Даруйце, што запозьнена, але прапаную Вашай увазе фотарэпартаж з пэрформансу, прысьвечанага 90-х угодкам БНР у мястэчку Бобр 25-27 сакавіка 2008 г. Зладзіў пэрформанс вядомы беларускі мастак Алесь Пушкін.
Як пазначана на сайце pushkin.by, удзельнікі мастацкай імпрэзы, якая скончылася арыштам мастака: артыст, жонка, Міколка, Марылька, участковы, мяшканцы мястэчка, судзьдзя Вольга Васілеўна Хома.
Тое, што я ўбачыў, скаланула мяне да глыбіні душы. Гэта нават не расправа над няскораным мастаком – гэта расправа над ягонымі дзецьмі, а ў шырокім сэнсе – над будучыняй.
13 лістапада я наведаў бацькоўскі сход у пячанскім дзіцячым садку. Звычайная зьява – дзеці пасьпявалі-патаньчылі, прадэклямавалі вершыкі для бацькоў, дарослыя выказалі свае немудрагелістыя меркаваньні пра сямейнае выхаваньне.
Пасьля сходу ў калідорах садка да мяне падыйшла выхавацелька і неяк ніякавата папрасіла, каб Дамініка (мая дачка) абавязкова заўтра прыйшла на “праздник искорок”. “Черный низ, белый верх”, – дадала яна, – “И сами, если можете, придите”. У мяне прамільгнула нейкае нядобрае прадчуваньне, але я не надаў таму ўвагі – ці мала якія мерапрыемствы ладзяць у садку для разьвіцьця нашых дзяцей?
На наступны дзень, даведаўшыся пра ідэалягічнае зьмесьціва гэтага сьвята, я зразумеў, што дарма не надаў увагі сваім нядобрым прадчуваньням.
Калі ў вас раптам пахіснулася здароўе і вам спатрэбілася прайсьці курс славянскага масажу (не абы якога, а менавіта славянскага!), раім зьвярнуцца да жыхара Барысава нейкага Пятра Аляксеевіча па тэлефоне 8-029-3852428.
Прыканцы ліпеня малады зухаваты чалавек абыходзіў двары пячанскіх шматпавярховікаў і раздаваў улёткі, у якіх пазначалася, што ў мясцовым Доме афіцэраў пачынае працу г.зв. “школа здоровья и безопасности для всей семьи “Оберег”. На невялічкім кавалачку паперчыны быў сабраны сапраўдны “кактэйль” прапановаў, прычым “кактэйль” выключна славяна-расейскі.
Лідэр Руху “За свабоду!” Аляксандар Мілінкевіч 4 ліпеня наведаў Барысаў, каб выказаць падтрымку будучаму кандыдату ў дэпутаты на выбарах у Палату прадстаўнікоў ад Партыі БНФ Сяргею Салашу. Аляксандар Уладзімеравіч паўдзельнічаў у пікеце па збору подпісаў за Салаша каля ўнівэрсаму “Нёман” у барысаўскім мікрараёне “Прыборы”, а таксама абыйшоў шэраг кватэраў дома №139, што на вуліцы Нармандыя-Нёман, жыхары якога пажадалі паставіць свой подпіс у падтрымку дэмакратычнага прэтэндэнта.
Дэградацыя грамадзтва і дэградацыя асобы ў эпоху лукашэнкавага застою набыла хіба завершаныя формы. Абыякавасьць, недавер і панічны страх перад начальствам зьмяшаліся ў агрэсіўны эмацыйны кактэйль у душы шараговага грамадзяніна “сильнопроцветающей” краіны – зацішнай выспы ў акіяне бурлівых капіталістычных грамадзтваў. Сваю зацішную “выспу” – дзіцячую пясочніцу ў двары дома №165, што на вуліцы Нармандыя-Нёман, знайшла і адна з жыхарак Барысава, зафіксаваная на фота ў гэтым блёгу.
Распачаўся чарговы фарс пад назвай выбары ў г.зв. Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. Першым і апошнім паказьнікам таго, ці зьбіраецца ісьці ўлада на пэўныя саступкі ў выбарчым працэсе, будзе ўключэньне ці неўключэньне незалежных прадстаўнікоў у акруговыя выбарчыя камісіі. ГК “За чысты Барысаў!” падтрымлівае вылучэньне Зьм.Бабіцкага ў Барысаўскую гарадзкую акруговую выбарчую камісію №62 і А.Мацкевіча ў Барысаўскую сельскую акруговую выбарчую камісію №63. Падтрымайце, калі ласка, іх вылучэньне сваім подпісам. Гэтыя асобы маюць выдатны выбарчы досьвед ва ўмовах лукашысцкай Беларусі.
Па гэтым пытаньні можна зьвязацца непасрэдна зь імі па тэл. 8-029-5060917 (А.Мацкевіч) і 8-029-3469878 (Зьм.Бабіцкі).
Зьявілася PDF-вэрсія праграмнага дакумэнта “Эўрапейскія пэрспэктывы для Барысава”, распрацаванага ГК “За чысты Барысаў!”. Дакумэнт даступны для спамвананьня, друкаваная вэрсія якога ў поўным колеры павінна выйсьці неўзабаве. Мяркуецца, што “Эўрапейскія пэрспэктывы” атрымае большасьць кіраўнікоў юрыдычных установаў горада і раёну. Атрымаць дакумэнт зможа і паспаліты барысавец, варта толькі напісаць заяўку на электронны адрас macrovision2008@gmail.com.
8 чэрвеня 2008 г. на 57 годзе ад нас адыйшоў наш верны сябра Мірскі Аляксандар Захаравіч, які ўсё сваё сьвядомае жыцьцё аддаў настаўніцкай працы. Ён выкладаў ангельскую мову ў Навасельскай СШ Глівінскага с/с. Значную частку свайго жыцьця прысьвяціў справе беларускага Адраджэньня, займаў актыўную грамадзкую пазыцыю. На працягу апошніх 14 гадоў быў сябрам Беларускага Народнага Фронту.
Пахаваны Аляксандар Захаравіч на старых барысаўскіх жыдоўскіх могілках побач з магілай сваёй маці...
Мы смуткуем з нагоды заўчаснай страты нашага сябра і паплечніка.
Andorac. Мужык павінен біцца
16/12/2008 21:08, Macrovision

Працяг
“Старэйшы наш – у Драздах”, або затрыманьне ва ўмовах “лібэралізацыі”
12/12/2008 21:45, Tutanchamon
60-годзьдзе прыняцьця Дэклярацыі правоў чалавека (10 сьнежня) мы вырашылі адзначыць у Менску. Недзе а 15 гадзіне мы падыйшлі да ГУМу, сталі каля парапэту, апрануліся ў сьвяточныя камізэлькі з надпісамі “60 гадоў усеагульнай Дэклярацыі правоў чалавека”. Толькі пасьпелі мы гэта зрабіць, як да нас падляцелі некалькі чалавек у цывільным з патрабаваньнем “прайсьці”.

Працяг
Цені паліцэйскай дзяржавы
23/11/2008 17:39, Macrovision
Даруйце, што запозьнена, але прапаную Вашай увазе фотарэпартаж з пэрформансу, прысьвечанага 90-х угодкам БНР у мястэчку Бобр 25-27 сакавіка 2008 г. Зладзіў пэрформанс вядомы беларускі мастак Алесь Пушкін.

Як пазначана на сайце pushkin.by, удзельнікі мастацкай імпрэзы, якая скончылася арыштам мастака: артыст, жонка, Міколка, Марылька, участковы, мяшканцы мястэчка, судзьдзя Вольга Васілеўна Хома.
Тое, што я ўбачыў, скаланула мяне да глыбіні душы. Гэта нават не расправа над няскораным мастаком – гэта расправа над ягонымі дзецьмі, а ў шырокім сэнсе – над будучыняй.
Працяг
“Искорки – это типа октябрят…” (жывая гісторыя ад Сяргея Салаша зь ягонага ЖЖ – siarhiejsalas.livejournal.com)
22/11/2008 14:20, Berzerk
13 лістапада я наведаў бацькоўскі сход у пячанскім дзіцячым садку. Звычайная зьява – дзеці пасьпявалі-патаньчылі, прадэклямавалі вершыкі для бацькоў, дарослыя выказалі свае немудрагелістыя меркаваньні пра сямейнае выхаваньне.

Пасьля сходу ў калідорах садка да мяне падыйшла выхавацелька і неяк ніякавата папрасіла, каб Дамініка (мая дачка) абавязкова заўтра прыйшла на “праздник искорок”. “Черный низ, белый верх”, – дадала яна, – “И сами, если можете, придите”. У мяне прамільгнула нейкае нядобрае прадчуваньне, але я не надаў таму ўвагі – ці мала якія мерапрыемствы ладзяць у садку для разьвіцьця нашых дзяцей?
На наступны дзень, даведаўшыся пра ідэалягічнае зьмесьціва гэтага сьвята, я зразумеў, што дарма не надаў увагі сваім нядобрым прадчуваньням.
Працяг
Славяна-расейская школа для ўсёй сям’і адкрылася ў Пячах
08/08/2008 16:46, Berzerk
Калі ў вас раптам пахіснулася здароўе і вам спатрэбілася прайсьці курс славянскага масажу (не абы якога, а менавіта славянскага!), раім зьвярнуцца да жыхара Барысава нейкага Пятра Аляксеевіча па тэлефоне 8-029-3852428.

Прыканцы ліпеня малады зухаваты чалавек абыходзіў двары пячанскіх шматпавярховікаў і раздаваў улёткі, у якіх пазначалася, што ў мясцовым Доме афіцэраў пачынае працу г.зв. “школа здоровья и безопасности для всей семьи “Оберег”. На невялічкім кавалачку паперчыны быў сабраны сапраўдны “кактэйль” прапановаў, прычым “кактэйль” выключна славяна-расейскі.
Працяг
Мілінкевіч за Салаша. Нізка здымкаў зь пікетаваньня каля ўнівэрсаму “Нёман”
07/08/2008 13:25, Precious
Лідэр Руху “За свабоду!” Аляксандар Мілінкевіч 4 ліпеня наведаў Барысаў, каб выказаць падтрымку будучаму кандыдату ў дэпутаты на выбарах у Палату прадстаўнікоў ад Партыі БНФ Сяргею Салашу. Аляксандар Уладзімеравіч паўдзельнічаў у пікеце па збору подпісаў за Салаша каля ўнівэрсаму “Нёман” у барысаўскім мікрараёне “Прыборы”, а таксама абыйшоў шэраг кватэраў дома №139, што на вуліцы Нармандыя-Нёман, жыхары якога пажадалі паставіць свой подпіс у падтрымку дэмакратычнага прэтэндэнта.

Працяг
Радзімыя плямы “сильной и процветающей” у Барысаве. Пляма №5
03/08/2008 20:33, Macrovision
Дэградацыя грамадзтва і дэградацыя асобы ў эпоху лукашэнкавага застою набыла хіба завершаныя формы. Абыякавасьць, недавер і панічны страх перад начальствам зьмяшаліся ў агрэсіўны эмацыйны кактэйль у душы шараговага грамадзяніна “сильнопроцветающей” краіны – зацішнай выспы ў акіяне бурлівых капіталістычных грамадзтваў. Сваю зацішную “выспу” – дзіцячую пясочніцу ў двары дома №165, што на вуліцы Нармандыя-Нёман, знайшла і адна з жыхарак Барысава, зафіксаваная на фота ў гэтым блёгу.

Працяг
Лукашэнку залежыць на прызнаньні выбараў. Стомленая Эўропа гатовая да гэтага
28/06/2008 08:42, Berzerk
Распачаўся чарговы фарс пад назвай выбары ў г.зв. Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. Першым і апошнім паказьнікам таго, ці зьбіраецца ісьці ўлада на пэўныя саступкі ў выбарчым працэсе, будзе ўключэньне ці неўключэньне незалежных прадстаўнікоў у акруговыя выбарчыя камісіі. ГК “За чысты Барысаў!” падтрымлівае вылучэньне Зьм.Бабіцкага ў Барысаўскую гарадзкую акруговую выбарчую камісію №62 і А.Мацкевіча ў Барысаўскую сельскую акруговую выбарчую камісію №63. Падтрымайце, калі ласка, іх вылучэньне сваім подпісам. Гэтыя асобы маюць выдатны выбарчы досьвед ва ўмовах лукашысцкай Беларусі.

Па гэтым пытаньні можна зьвязацца непасрэдна зь імі па тэл. 8-029-5060917 (А.Мацкевіч) і 8-029-3469878 (Зьм.Бабіцкі).
Працяг
PDF-вэрсію “Эўрапейскіх пэрспэктываў для Барысава” можна спампаваць
27/06/2008 10:16, Macrovision
Зьявілася PDF-вэрсія праграмнага дакумэнта “Эўрапейскія пэрспэктывы для Барысава”, распрацаванага ГК “За чысты Барысаў!”. Дакумэнт даступны для спамвананьня, друкаваная вэрсія якога ў поўным колеры павінна выйсьці неўзабаве. Мяркуецца, што “Эўрапейскія пэрспэктывы” атрымае большасьць кіраўнікоў юрыдычных установаў горада і раёну. Атрымаць дакумэнт зможа і паспаліты барысавец, варта толькі напісаць заяўку на электронны адрас macrovision2008@gmail.com.

Працяг
In memoriam. Мірскі Аляксандар Захаравіч (Зямавіч)
11/06/2008 14:53, Macrovision
8 чэрвеня 2008 г. на 57 годзе ад нас адыйшоў наш верны сябра Мірскі Аляксандар Захаравіч, які ўсё сваё сьвядомае жыцьцё аддаў настаўніцкай працы. Ён выкладаў ангельскую мову ў Навасельскай СШ Глівінскага с/с. Значную частку свайго жыцьця прысьвяціў справе беларускага Адраджэньня, займаў актыўную грамадзкую пазыцыю. На працягу апошніх 14 гадоў быў сябрам Беларускага Народнага Фронту.

Пахаваны Аляксандар Захаравіч на старых барысаўскіх жыдоўскіх могілках побач з магілай сваёй маці...
Мы смуткуем з нагоды заўчаснай страты нашага сябра і паплечніка.
Вечная памяць! Хай зямля яму будзе пухам...
Барысаўская філія Партыі БНФ
Працяг